Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі дасягнула мільярда даляраў


Уладзімер Глод, Менск Самая вялікая праблема ў беларускай эканоміцы – вельмі высокае адмоўнае сальда замежнага гандлю. Ад пачатку году яно вырасла амаль да мільярда даляраў. Пра гэта сёньня паведаміў віцэ-прэм’ер ураду Віктар Бура падчас адказаў урадоўцаў ураду на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Асноўнай прычынай адмоўнага сальда Бура назваў падвышэньне цэнаў на нафту і газ. Да таго ж сёлета многія беларускія прадпрыемствы сталі прадаваць менш сваёй прадукцыі за межы краіны. Напрыклад, экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі зьменшыўся на 205 мільёнаў даляраў, паколькі беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы не былі цалкам загружаныя.

Урад спадзяецца пераламіць сытуацыю за кошт большага продажу калійных угнаеньняў. За першае паўгодзьдзе колькасьць калійных угнаеньняў, прададзеных на экспарт, мае падвысіцца на 40 працэнтаў. Фактычна завяршаецца стварэньне беларускай нафтавай кампаніі, празь дзейнасьць якой ва ўрадзе спадзяюцца ў пэўнай ступені выправіць сытуацыю з нафтапрадуктамі.

Замежны гандаль зьяўляецца адным з 19 асноўных паказьнікаў разьвіцьця беларускай эканомікі, што зацьвярджаюцца кіраўніком дзяржавы. Пакуль што выконваюцца 12 з 19 паказьнікаў.

• Ці патрэбныя Беларусі замежныя крэдыты?, 25.06.2007 • Сяргей Сідорскі прызнаў правал у замежным гандлі, 19.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG