Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пухавіцкім раёне не дазволілі сабрацца чарнобыльцам


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ўвечары ў пасёлку Дружны, што ў Пухавіцкім раёне, сарваны сход удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдадні ўлады дазволілі сустрэчу ў мясцовым Доме культуры з Аляксандрам Валчаніным, лідэрам грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, пытаньне пра рэгістрацыю якога цяпер разглядае Міністэрства юстыцыі.

Аднак сёньня, як паведаміў “Свабодзе” спадар Валчанін, улады зьмянілі рашэньне, не прапанаваўшы ўзамен іншага памяшканьня. Больш як паўсотні чалавек, што прыйшлі на сход, прапанавалі правесьці яго пад адкрытым небам. Ліквідатары выказалі пратэст заплянаванай адмене льготаў для чарнобыльцаў, якіх у Дружным пражывае каля 600 чалавек.

Тым часам сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін узнагародзіў вялікую групу чарнобыльцаў ордэнамі і мэдалямі – з фармулёўкай “за мужнасьць падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС”.
XS
SM
MD
LG