Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч у Магілёве падтрымаў акцыю за адбудову ратушы


Радыё Свабода Лідэр руху “За свабоду” сёньняшні дзень правёў у Магілёве. Візыт, які супаў з адкрыцьцём афіцыйных урачыстасьцяў да 740-годзьдзя Магілёва, ён прысьвяціў знаёмству з гістарычнымі месцамі гораду, а таксама сустрэўся з магілёўцамі.

Падчас наведаньня Магілёва Аляксандар Мілінкевіч узяў удзел у грамадзкай кампаніі збору подпісаў за адбудову Магілёўскай ратушы. 50-я гадавіна ейнага зьнішчэньня адзначаецца сёлета.

Палітык сустрэўся і пагутарыў з прадпрымальнікамі найвялікшага ў Магілёве рынку “Віленскі”. Пазаўчора пяцьдзясят прадпрымальнікаў правялі акцыю пратэсту супраць абавязковай санітарнай сэртыфікацыі тавару.

Пры канцы візыту Аляксандар Мілінкевіч пабачыўся зь сябрамі руху “За свабоду”. Найперш абмяркоўвалі пытаньні пра вынікі кангрэсу ды стасункі руху з апазыцыйнымі палітычнымі партыямі.

Мілінкевіч у Магілёве, 28.06.2007. Мілінкевіч на зборы подпісаў Мілінкевіч на зборы подпісаў

Мілінкевіч у Магілёве, 28.06.2007. Мілінкевіч ускладае кветкі ля помніка К.Сіманаву Мілінкевіч ускладае кветкі ля помніка К.Сіманаву

Мілінкевіч у Магілёве, 28.06.2007. Мілінкевіч на зборы подпісаў Мілінкевіч на зборы подпісаў

Мілінкевіч у Магілёве, 28.06.2007. На рынку На рынку

Мілінкевіч у Магілёве, 28.06.2007. Мілінкевіч выступае перад “рухаўцамі” Мілінкевіч выступае перад “рухаўцамі”

• Аляксандар Мілінкевіч наведаў Магілёў , 01.03.2007
XS
SM
MD
LG