Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Храналёгія беларуска-расейскіх дачыненьняў за 15 гадоў


Радыё Свабода Якія былі асноўныя падзеі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях за 15 гадоў.

1992

Вывад зь Беларусі ў Расею тактычнай ядзернай зброі

Перадача Расеі беларускай долі ўласнасьці былога СССР за мяжой у абмен на прыняцьце Расеяй на сябе беларускай долі зьнешняга доўгу Савецкага Саюзу (12%)

1993

Ратыфікацыя міжнародных і двухбаковых пагадненьняў, якія прадугледжвалі вывад зь Беларусі ўсёй ядзернай зброі і ператварэньне яе ў бязьядзерную дзяржаву

Уступленьне Беларусі ў Дамову аб калектыўнай бясьпецы краінаў СНД (Армэнія, Беларусь, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан)

Перамовы аб аб’яднаньні грашовых сыстэмаў Беларусі і Расеі

1994

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі

1995

Дамова аб утварэньні мытнага саюзу з Расеяй

Дамова аб арэндзе на 25 гадоў вайсковых аб’ектаў Расеі ў Вілейцы і Ганцавічах

Рэфэрэндум, сярод пытаньняў якога – статус расейскай мовы як дзяржаўнай і эканамічная інтэграцыя з Расеяй

Скасаваньне памежнага і мытнага кантролю паміж Беларусьсю і Расеяй

1996

Скасаваньне доўгу Беларусі за газ у памеры 1 млрд. даляраў у абмен на адмову Беларусі ад кампэнсацыі за ўран у ядзернай зброі, якая выводзілася з тэрыторыі Беларусі

Дамова аб стварэньні Садружнасьці Беларусі і Расеі

Масавыя акцыі пратэсту супраць пагрозы страты незалежнасьці Беларусі

Канстытуцыйны рэфэрэндум ў Беларусі, пасярэдніцтва ў беларускім палітычным канфлікце на баку А. Лукашэнкі кіраўнікоў Расеі: В. Чарнамырдзіна, Я, Строева і Г. Селязьнёва

Вывад апошняй ядзернай зброі зь Беларусі ў Расею

1997

Дэпартацыя зь Беларусі карэспандэнта НТВ Аляксандра Ступнікава

Дамова аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі

Справа Паўла Шарамета, забарона на палёт самалёта А.Лукашэнкі ў Расею

1999

Дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы

2001

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, падтрымка А. Лукашэнкі з боку расейскіх мэдыяў

2002

Заявы В. Пуціна аб новай палітыцы Масквы адносна Беларусі (“мухі і катлеты”)

Падпісаньне дамовы аб ўнутрырасейскіх цэнах на газ для Беларусі ў абмен на продаж пакету акцый “Белтрансгазу” “Газпрому”

Дэпартацыя зь Беларусі кіраўніка фракцыі СПС у Дзярждуме Расеі Б. Нямцова

Прапанова В.Пуціна Беларусі ўвайсьці ў склад Расеі ў якасьці некалькіх губэрніяў

2003

Пачатак скарачэньня прысутнасьці Расеі ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, замена вяшчаньня ОРТ на вяшчаньне ОНТ

Департацыя зь Беларусі карэспандэнта НТВ Паўла Селіна

2004

Канфлікт вакол цэнаў на газ для Беларусі, аднадзённае адключэньне паставак і транзыту газу празь Беларусь

2005

Увод у дзеяньне расейскага магістральнага газаправоду “Ямал –Заходняя Эўропа”

2006

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, падтрымка А. Лукашэнкі з боку расейскіх мэдыяў

Падпісаньне дамовы аб роўных сацыяльных правах грамадзянаў Беларусі ў Расеі і Расеі ў Беларусі

Выстаўленьне “Газпромам” больш высокіх цэнаў на газ для Беларусі

Падпісаньне дамовы аб пастаўках газу з “Газпромам”, прыняцьце формулы пераходу на ўсясьветныя цэны на газ для Беларусі да 2011 году

2007

Адключэньне на некалькі дзён паставак і транзыту нафты ў Беларусь і празь Беларусь

Падпісаньне пагадненьня па нафце, увядзеньне экспартнага мыта на нафту ў гандлі Расеі з Беларусьсю

Падпісаньне дамовы аб продажы “Газпрому” 50% акцый “Белтрансгазу”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG