Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі беларуска-расейскія дачыненьні былі лепшыя — цяпер ці 15 гадоў таму?


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня споўнілася 15 гадоў з часу ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй. Наш карэспандэнт распытваў людзей на менскіх вуліцах: калі дачыненьні паміж дзьвюма дзяржавамі былі лепшыя — цяпер ці 15 гадоў таму?

Спадар: “Цяжка сказаць. Трэба ўсё прааналізаваць. Мне здаецца, яшчэ гадоў пяць таму былі даволі цёплыя адносіны, ня як цяпер. Гэта эканамічныя і палітычныя непаразуменьні”.

Спадар: “Пятнаццаць гадоў таму дачыненьні былі лепшымі. Цяпер вельмі складанае палітычнае становішча. І гэтая напружанасьць адбіваецца. А тады было прасьцей”.

Спадар: “Пятнаццаць гадоў таму. Тады было сяброўства і братэрства, а цяпер паміж нашымі краінамі рынак”.

Спадарыня: “Пятнаццаць гадоў таму было лепей. А цяпер газавыя і паліўныя праблемы”.

Карэспандэнт: “Пятнаццаць гадоў таму былі ўсталяваныя дыпляматычныя дачыненьні паміж Беларуссью і Расеяй. Калі беларуска-расейскія дачыненьні былі лепшыя — цяпер ці тады?”

Спадар: “Раней мы ня ведалі, якія будуць дачыненьні. Пакуль дачыненьні не найлепшыя”.

Спадарыня: “Відаць, пятнаццаць гадоў таму. Палітыка нашай дзяржавы не адпавядае расейскай. Я думаю, з-за гэтага”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, цяпер дачыненьні сталі значна лепшымі. У нас жа, нібыта, саюзная дзяржава, і дачыненьні будуць разьвівацца”.

Хлопец: “Напэўна, пятнаццаць гадоў таму. Цяпер праблемы з газам, нафтай. Беларусь абкладае падаткамі некаторыя расейскія тавары”.

Дзяўчына: “Дачыненьні паміж Беларусьсю і Расеяй заўсёды былі добрымі”.

Спадар: “Пятнаццаць гадоў таму дачыненьні былі лепшымі. Тады спрабавалі будаваць саюзную дзяржаву. Быццам бы і цяпер зьбіраемся. Але будуем яе ўжо амаль пятнаццаць гадоў, і асаблівых посьпехаў няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG