Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэн Ст’юарт: мы адданыя справе разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі


Радыё Свабода У Дзень Незалежнасьці ЗША, у сераду, 4 ліпеня, на вэб-сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт.

Карэн Брэвард Ст’юарт, кар’ерны дыплямат, была рэкамэндаваная прэзыдэнтам Бушам на пасаду амбасадара ў Беларусі 21 ліпеня 2006 году, зацьверджаная Сэнатам ЗША 4 жніўня і прыведзеная да прысягі дзяржсакратаром Кандалізай Райс 8 верасьня. Карэн Ст’юарт прыбыла ў Менск 18 верасьня 2006 году.

Спадарыня Карэн Ст’юарт нарадзілася ў штаце Флорыда. На дыпляматычнай службе з 1977 году. Працавала ў Бангкоку (Тайлянд), Калёмба (Шры-Лянка), двойчы – у Віенцьяне (Лаос), а таксама ва Ўдорне (Тайлянд), Ісламабадзе (Пакістан) і зусім нядаўна – на пасадзе намесьніка амбасадара ў Менску.

Сярод яе прызначэньняў у Дзярждэпартамэнце ЗША ў Вашынгтоне – пасады супрацоўніка па міжнародных сувязях упраўленьня па пытаньнях рыбалоўства, эканамічнага супрацоўніка ўпраўленьня па праблемах краінаў-энэргаспажыўцоў, кіраўніка аддзелу эканомікі і гандлю ўпраўленьня па ізраільскіх і арабска-ізраільскіх пытаньнях. У апошні час займала пасаду дырэктара аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Беларусі ў Бюро па справах Эўропы і Эўразіі.

Карэн Ст’юарт скончыла каледж Уэлслі, дзе была сябрам студэнцкай суполкі “Фі Бэта Капа” і стыпэндыятам Дзюранта, мае ступень бакаляўра астраноміі (з адзнакай) і эканомікі. Працягвала вывучэньне астраноміі ва Ўнівэрсытэце штату Вірджынія. У 1998 годзе атрымала ступень магістра ў галіне стратэгіі нацыянальнай бясьпекі ў Нацыянальным ваенным каледжы пры Ўнівэрсытэце нацыянальнай абароны ў Форт Макнэр.

Валодае тайскай, лаоскай і расейскай мовамі. Атрымала шэраг ганаровых узнагародаў Дзярждэпартамэнту ЗША.

• Адказы Карэн Ст''юарт на вашыя пытаньні чытайце тут
• Гомель: амбасадарка ЗША сустрэлася з актывістамі дэмсілаў • К.Ст’юарт: “ЗША працягваюць настойваць на тым, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў” • Карэн Ст''юарт: Цяпер я вывучаю беларускую мову па кнізе Ўладзімера Арлова “Адкуль наш род” • Амбасадар ЗША: “Надзвычай уражвае мужнасьць палітвязьняў • Пасьпяховыя беларускі – гасьцямі амбасадаркі ЗША • Міколу Статкевіча наведала амбасадарка ЗША • К.Ст’юарт: “Ад ураду Беларусі мы чакаем канкрэтных крокаў”
XS
SM
MD
LG