Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя “Начной чытанкі” у Менску – фотарэпартаж


Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода У менскай кавярні “Добрыя мысьлі” (вул.Магілёўская, 12) 27 чэрвеня адбылася першая прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Начная чытанка”. У зборніку -- пяцьдзясят беларускіх аўтараў, якія цягам году чыталі свае творы ў праграме “Начная Свабода”. 28 і 29 чэрвеня ў “Добрых мысьлях” адбудуцца яшчэ дзьве прэзэнтацыі.

Віктар Шалкевіч сьпяшаўся ад’ехаць у Горадню, але пасьпеў прасьпяваць некалькі песьняў. На дыску запісаныя пяць ягоных сатырычных міні-п’есаў.



Валянцін Акудовіч казаў пра паміраньне друкаванага слова, але і пра магчымасьці, якія даюць літаратуры новыя тэхналёгіі.



Міхал Анемпадыстаў для “Начной чытанкі” запісаў свае вершы, многія зь якіх сталіся тэкстамі папулярных рок-песень. Але на прэзэнтацыі ён вырашыў абмежавацца анэкдотам.



Сяргей Балахонаў чытаў урывак з новага твору ад імя настаўніка, якога з усіх бакоў атачаюць спакусы старшаклясьніц.



Адам Глобус вывучае сьпіс аўтарак на дыску “Начной чытанкі”. Менавіта ён прапанаваў найдаўжэйшы сьпіс новых імёнаў для запісу ў будучых “Начных чытанках” і выйграў галоўны прыз прэзэнтацыі – радыёпрыймач. Такі ж конкурс чакае наведнікаў 28 і 29 чэрвеня.



Лявон Вольскі прачытаў адну з сваіх казак, якія напісаў для “Начной чытанкі”, а таксама новую казку. Ён кажа, што пачаў пісаць казкі, дзякуючы замове на кароткія творы радыйнага фармату, і цяпер не спыняецца.



Акрамя чытаньня казак, Лявон Вольскі таксама прасьпяваў “Менск-Мінск” і “Простыя словы”.



Зьміцер Вішнёў чытаў сваё эсэ пра літаратурны фэстываль у Славеніі. Ён прыйшоў пазьней і пакрыўдзіўся на арганізатараў імпрэзы, калі тыя папрасілі скончыць чытаньне пасьля 15 хвілінаў. Зьміцер сыйшоў са скандалам, але пасьля прэзэнтацыі бакі памірыліся.



Анатоль Івашчанка чытаў свой верш пра жанчыну-прапагандыстку.



Невялікая залі “Добрых мысьляў” была поўная.



• 27-29 чэрвеня – прэзэнтацыя дыску "Начная чытанка”, 27.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG