Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс наведае Беларусь


Радыё Свабода 29 чэрвеня ў Менск прыбывае прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Ён сустрэнецца зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле БЕЛТА, перамовы адбудуцца спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складзе. Плянуецца абмеркаваць роныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама магчымасьць актывізацыі гандлёва-эканамічных стасункаў і ўзаемадзеяньня ў энэргетычнай сфэры.

“Можна чакаць, што кіраўнікі абедзьвюх краінаў скарэктуюць на тактычным узроўні накірункі супрацоўніцтва Беларусі і Вэнэсуэлы. Магчыма, урад запрапануе новыя ўзаемавыгодныя праекты”, - заявілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Паводле расейскай газэты “Коммерсант”, у Маскве адменены некаторыя ўрачыстасьці, плянаваныя да візыту прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса.

У апошні момант быў адменены выступ прэзыдэнта Вэнэсуэлы ў Дзяржаўнай думе Расеі. Урачыстая частка праграмы таксама зьведзена да мінімуму. “З прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным Уга Чавэс убачыцца толькі ў рамках нефармальнай вячэры”,- піша “Коммерсант”.

Перад паездкай у Маскву Уга Чавэс заявіў, што нібыта Уладзімер Пуцін дапамагаў яму ўтрымацца ва ўладзе падчас путчу 2002 года.

Паводле “Коммерсанта”, Масква і Каракас блізкія да падпісаньня зьдзелкі па закупцы буйной партыі дызэль-электрычных падводных лодак. Пакуль што мінабароны Вэнэсуэлы можа купіць пяць падлодак праекту 636 , аднак хутка Каракас зможа набыць яшчэ чатыры лодкі новага праекту.

Як заявіў камандуючы ваенна-марскіх сілаў Вэнэсуэлы, віцэ-адмірал Арманда Лагуна, такі значны падводны флёт патрэбны для аховы нафтавага шэльфа ад магчымай атакі з боку ЗША.

Каракас таксама праяўляе цікаўнасьць да транспартных самалётаў Ил-76 і вучэбных Як-130, а для стварэньня комплекснай сыстэмы проціпаветранай абароны можа закупіць партыю сыстэм “Топ-М1”.

Пасьля Расеі Уга Чавэс й накіруецца па звыклым маршруце. Спачатку ён наведае Беларусь, а потым Іран.

• Уга Чавэс выказаў салідарнасьць з Аляксандрам Лукашэнкам, 08.09.2006 • "Застаецца толькі бін Ладэна запрасіць, і будзе поўны шэраг", 25.07.2006 • Уга Чавэс прапанаваў А.Лукашэнку стратэгічны альянс, 24.07.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG