Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UNFPA: у Беларусі людзі жывуць даўжэй, чым у Расеі і Ўкраіне


Радыё Свабода У дакладзе ААН аб народанасельніцтве сьвету ў 2007 годзе гаворыцца, што ў многіх краінах з пераходнай эканомікай, якія раней уваходзілі ў СССР, сярэдняя працягласьць жыцьця ніжэй за сусьветныя паказчыкі.

У ЗША мужчыны ў сярэднім жывуць 75 гадоў, а жанчыны – 80. У такіх краінах як Швэцыя, Швайцарыя, Нарвэгія і Данія гэтыя паказчыкі роўныя адпаведна 77-78 і 82-84 гадам.

У Расеі сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын роўная 58,7 гадам. Яны жывуць на 16 гадоў меней, чым прадстаўнікі іх полу ў ЗША. Расейскія жанчыны таксама жывуць амаль на 9 гадоў меней, чым амэрыканкі.

Ва Ўкраіне жанчыны ў сярэднім жывуць 72,5 гады, а мужчыны – 60,5.

У Беларусі гэтыя паказчыкі роўныя адпаведна 74 і 63 гадам. Такім чынам у Беларусі мужчыны жывуць на 12 гадоў меней, чым у ЗША, а жанчыны на 6 гадоў меней, чым амэрыканкі.

Ва ўсіх постсавецкіх краінах існуе вялікая розьніца ў паказчыках працягласьці жыцьця паміж мужчынамі і жанчынамі на карысьць апошніх.
XS
SM
MD
LG