Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гатовы шчыльна супрацоўнічаць з Расеяй, але з агаворкамі


Ігар Карней Сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск. Падставай да візыту стаў 15-гадовы юбілей усталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж краінамі.

З раніцы Сяргей Лаўроў правёў перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. На сустрэчы была пацьверджана “зацікаўленасьць ў паглыбленьні інтэграцыйных працэсаў паміж дзьвюма дзяржавамі”. Таксама абмяркоўваліся пытаньні выраўноўваньня правоў грамадзянаў Беларусі і Расеі на тэрыторыі абедзьвюх краін.

У часе сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Сяргей Лаўроў зноў пацьвердзіў: Расея гатовая да будаўніцтва Саюзнай дзяржавы зь Беларусьсю. Лукашэнка ў адказ заявіў, што Беларусь пойдзе на самае шчыльнае супрацоўніцтва з Расеяй, аднак з улікам інтарэсаў беларускага народа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG