Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “Нямеччына хоча бачыць Беларусь у эўрапейскай сям’і”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня завяршаецца візыт у Бэрлін беларускай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць 15 прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратычных сілаў і экспэртаў.

У апошні рабочы дзень візыту яны правядуць некалькі сустрэчаў у Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны і ў офісах вядучых палітычных партыяў гэтай краіны.

Адзін з чатырох сустаршыняў Палітрады АДС Вінцук Вячорка ў інтэрвію Радыё Свабода зазначыў:

“Нам важна было пачуць ад ключавых асобаў, якія вызначаюць усходнюю палітыку Нямеччыны, іхняе жаданьне бачыць Беларусь у эўрапейскай, цывілізацыйнай, каштоўнаснай, эканамічнай, а ў пэрспэктыве і палітычнай, сям’і народаў.

Важна таксама, што захоўваецца прынцыповая пазыцыя Нямеччыны наконт вызваленьня палітычных вязьняў, дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і практыкі, спыненьня перасьледу за грамадзка-палітычную дзейнасьць”. .

29 чэрвеня беларускія палітыкі самалётам вяртаюцца на Радзіму.

• На думку Віка, аб’ядноўвацца ці не – вырашаць самой апазыцыі, 28.06.2007
XS
SM
MD
LG