Аднак, гэты заклік атрымаў розную інтэрпрэтацыю, і на сайтах апазыцыі разгарнулася дыскусія вакол таго, што менавіта прапаноўваюць заходнія партнэры: “гуртавацца зь Мілінкевічам і ягоным рухам” альбо “гуртавацца вакол Мілінкевіча” (першапачатковы пераклад зь нямецкай, які зьявіўся на сайце Свабоды, перадаваў сэнс нямецкай фразы, як аб’яднаньне “вакол”. Правільны варыянт – аб’яднаньне “з дэмакратычнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі” – быў удакладнены на сайце пазьней).
Тым часам эўрапейскія палітыкі сьцьвярджаюць: недакладнасьць перакладу зь нямецкай сэнсу іх пазыцыі не мяняе – звычайна раз’яднанасьць грае на карысьць палітычным праціўнікам. У той жа час прызнаецца: вырашаць, аб’ядноўвацца альбо не, павінны самі ўдзельнікі палітычнага працэсу.
Аглядальнік нямецкага радыё Райнгард Лаўтэрбах, які пры канцы 90-х працаваў карэспандэнтам у Беларусі і Ўкраіне, кажа, што адмыслова прыехаў у Бэрлін з Франкфурту, каб сустрэцца з ужо знаёмымі яму беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі – Анатолем Лябедзькам, Вінцуком Вячоркам, Сяргеям Калякіным – і каб асабіста пазнаёміцца з даволі вядомым у эўрапейскіх колах Аляксандрам Мілінкевічам. Матэрыялы пра гэтага эўрапейскага кшталту палітыка зь Беларусі цікавяць аўдыторыю.
Лаўтэрбах : “Я не бяруся судзіць, хто лепшы для беларускай апазыцыі і для Беларусі. Нярэдка вядомыя палітыкі з часам вычэрпваюць свой рэсурс, а ва ўмовах дэмакратыі пастаянна патрэбныя новыя твары. Мілінкевіч – тая асоба, на якую робіць стаўку амэрыканска-польская фракцыя, а таксама хрысьціянскія дэмакраты Заходняй Эўропы. Я так лічу, што цяпер надзеі на дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі ў Эўропе зьвязваюць зь імем Мілінкевіча”.
“Ня ведаю, якія канкрэтныя і неадкладныя справы менавіта ў гэтыя дні мае Мілінкевіч у сваёй краіне”, кажа нямецкі журналіст.”
Сутнасьць заклікаў, якія гучалі на бэрлінскай канфэрэнцыі з боку нямецкіх палітыкаў, франкфурцкі журналіст камэнтуе наступным чынам:
“Немцы, якія маюць большы досьвед дэмакратыі раяць сваім беларускім калегам: хлопцы, трэба быць разам. Ня трэба дзяліць скуру мядзьведзя, пакуль вы яго не злавілі. Зловіце мядзьведзя – і прыйдзе час для падзелу скуры”.
Адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, дэпутат Бундэстагу і сябра ХДС Арнальд Фаатц ў інтэрвію “Нямецкай хвалі” адзначыў:
“Я магу толькі заклікаць апазыцыю да таго, каб яны ўсьвядомілі, што адсутнасьць згуртаванасьці прыводзіць да ўзмацненьня палітычнага праціўніка, то бок рэжыму Лукашэнк.і”
“Безумоўна, аб’яднаньне вакол адзінай асобы ў часе выбараў ёсьць вельмі важным фактарам. У гэтым выпадку можна гаварыць пра нейкі сапраўдны камунікацыйны канал паміж апазыцыяй і краінамі ЭЗ, а ня проста пра шэраговыя паездкі”, – падкрэсьлівае нямецкі дыплямат.
“Вы ведаеце, у кожнай арганізацыі ёсьць і свой прагрэс, і свая стагнацыя, – праацягвае Вік. – Галоўны плюс беларускай апазыцыі — фактары, якія супрацьстаяць стагнацыі. Па-першае, новыя твары. Гэта маладыя людзі, якія маюць сваё разуменьне адносна вызваленьня з-пад афіцыйна навязанай русіфікацыі, яны за Эўропу і ня хочуць вяртаньня СССР.
Яшчэ адзін важны плюс. У зьвязку зь цяперашнім пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі зьявіліся вельмі цікавыя праграмы незалежных эканамістаў пра шлях Беларусі ў Эўразьвяз, — напрыклад, Раманчука.
Эканамічная сыстэма мусіць рэфармавацца. І тут апазыцыя падрыхтаваная лепей, чым сыстэма”.
Спадар Вік у цэлым застаўся задаволеным учорашняй сустрэчай з беларускай апазыцыі. Перамовы паказалі, што актыўнае супрацоўніцтва паміж ЭЗ і беларускай апазыцыяй магчымае, – кажа ён.
Руководство Германии не будет указывать белорусским демсилам, под кого «складываться», 27.06.2007 Белорусская оппозиция не поделила завет немецкого политика, 27.06.2007 Генэральны сакратар ХДС Р.Пофала патрабуе свабоды і дэмакратыі для Беларусі, 26.06.2007
Тым часам эўрапейскія палітыкі сьцьвярджаюць: недакладнасьць перакладу зь нямецкай сэнсу іх пазыцыі не мяняе – звычайна раз’яднанасьць грае на карысьць палітычным праціўнікам. У той жа час прызнаецца: вырашаць, аб’ядноўвацца альбо не, павінны самі ўдзельнікі палітычнага працэсу.
Аглядальнік нямецкага радыё Райнгард Лаўтэрбах, які пры канцы 90-х працаваў карэспандэнтам у Беларусі і Ўкраіне, кажа, што адмыслова прыехаў у Бэрлін з Франкфурту, каб сустрэцца з ужо знаёмымі яму беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі – Анатолем Лябедзькам, Вінцуком Вячоркам, Сяргеям Калякіным – і каб асабіста пазнаёміцца з даволі вядомым у эўрапейскіх колах Аляксандрам Мілінкевічам. Матэрыялы пра гэтага эўрапейскага кшталту палітыка зь Беларусі цікавяць аўдыторыю.
Лаўтэрбах : “Я не бяруся судзіць, хто лепшы для беларускай апазыцыі і для Беларусі. Нярэдка вядомыя палітыкі з часам вычэрпваюць свой рэсурс, а ва ўмовах дэмакратыі пастаянна патрэбныя новыя твары. Мілінкевіч – тая асоба, на якую робіць стаўку амэрыканска-польская фракцыя, а таксама хрысьціянскія дэмакраты Заходняй Эўропы. Я так лічу, што цяпер надзеі на дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі ў Эўропе зьвязваюць зь імем Мілінкевіча”.
”Ня трэба дзяліць скуру мядзьведзя, пакуль вы яго не злавілі!”
Райнгард Лаўтэрбах шкадуе, што Мілінкевіч праігнараваў удзел у бэрлінскай канфэрэнцыі:“Ня ведаю, якія канкрэтныя і неадкладныя справы менавіта ў гэтыя дні мае Мілінкевіч у сваёй краіне”, кажа нямецкі журналіст.”
Сутнасьць заклікаў, якія гучалі на бэрлінскай канфэрэнцыі з боку нямецкіх палітыкаў, франкфурцкі журналіст камэнтуе наступным чынам:
“Немцы, якія маюць большы досьвед дэмакратыі раяць сваім беларускім калегам: хлопцы, трэба быць разам. Ня трэба дзяліць скуру мядзьведзя, пакуль вы яго не злавілі. Зловіце мядзьведзя – і прыйдзе час для падзелу скуры”.
Адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, дэпутат Бундэстагу і сябра ХДС Арнальд Фаатц ў інтэрвію “Нямецкай хвалі” адзначыў:
“Я магу толькі заклікаць апазыцыю да таго, каб яны ўсьвядомілі, што адсутнасьць згуртаванасьці прыводзіць да ўзмацненьня палітычнага праціўніка, то бок рэжыму Лукашэнк.і”
“Галоўны плюс беларускай апазыцыі — фактары, якія супрацьстаяць стагнацыі.”
Колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску і цяперашні старшыня няўрадавай нямецкай ініцыятывы “Правы чалавека ў Беларусі” Ганс-Георг Вік, які ўчора прымаў у сваім офісе дэлегацыю беларускай апазыцыі, лічыць, што людзі ў гэтай краіне самі павінны вырашаць, аб’ядноўвацца ім ці не. “Безумоўна, аб’яднаньне вакол адзінай асобы ў часе выбараў ёсьць вельмі важным фактарам. У гэтым выпадку можна гаварыць пра нейкі сапраўдны камунікацыйны канал паміж апазыцыяй і краінамі ЭЗ, а ня проста пра шэраговыя паездкі”, – падкрэсьлівае нямецкі дыплямат.