Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Уладзімер Падгол


Радыё Свабода У чацьвер, 28 чэрвеня, ад 10. 00 да 11.00, са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць філёзаф і палітоляг Уладзімер Падгол. Пытаньні Ўладзімеру Падголу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Падголам.

Яму 55 гадоў, нарадзіўся ў Віцебску. Дацэнт філязофіі, кандыдат навук. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і БАЖу. Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтру “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі”. Мае больш за тысячу навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Ягонаму пяру належаць кнігі «Падручнік па апазыцыйнай барацьбе», “Асновы палітычнай псыхалёгіі”, “Куля для прэзыдэнта”.

• Онлайн канфэрэнцыя з Уладзімерам Падголам, 27.06.2007
XS
SM
MD
LG