Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс едзе ў Расею і Беларусь па зброю


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары “Gazety Wyborczej”, прысьвечаны візыту чылійскага прэзыдэнта ў Маскву і Менск.

“Gazetа Wyborczа” піша, што перад вылетам у Расею Хуга Чавэс, прамаўляючы ў часе вялікага вайсковага параду ў сталіцы Вэнэсуэлы, яшчэ раз паўтарыў, што мае намер “змагацца супраць імпэрыялізму”, прычым слова “вайна” ўжывалася ў гэтай прамове “пры кожнай магчымасьці”.

“Да гэтай вайны Вэнэсуэла рыхтуецца, купляючы вялізную колькасьць зброі – 100 тысячаў аўтаматаў Калашнікава, зьнішчальнікі – у Расеі, а цяпер плянуецца набыць у Беларусі сытсэмы супрацьракетнай абароны (...). Дзякуючы гэтаму, Вэнэсуэла ператвараецца ў наймацнейшую ў вайсковым сэнсе краіну Лацінскай Амэрыкі, хаця яна меншая і бяднейшая за Бразылію ці Аргентыну,” – піша польскі штодзёньнік.

Газэта адзначае, што Чавэс ужо некалькі гадоў “выкрывае і ганіць амэрыканскія змовы супраць яго”, якія самі Злучаныя Штаты ўвесь час абвяргаюць.

“Улюбёныя партнэры прэзыдэнта Вэнэсуэлы па гэтак званай “восі дабра” гэта аўтарытарныя і варожыя Амэрыцы рэжымы, такія як Беларусь і Іран, а апошнім часам таксама Расея Ўладзімера Пуціна”, – піша “Wyborczа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG