Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чацьвер на “Свабодзе”


Радыё Свабода Не прасьпі ранішняга жывога эфіру ў 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * Паўтор жывога эфіру серады ад 19.00.

07.00 РАНІШНІ ЖЫВЫ ЭФІР

* Падчас бэрлінскай канфэрэнцыі, на якой прэзэнтавалася праграма дзейнасьці аб’яднаных дэмакратычных сілаў, завязалася палеміка паміж прыхільнікамі АДС і руху “За свабоду”.

* Днямі Цэнтравыбаркам адмовіўся зарэгістраваць ініцыятыўную групу для збору подпісаў за скасаваньне кантрактнай сыстэмы, матывуючы сваю рашэньне тым, што нібыта шэраг заяўленых арганізатарамі ўдзельнікаў насамрэч удзелу ў сходзе ня бралі. Прафсаюзы ў сваю чаргу даказваюць: 4 з 8 згаданых ЦВК асобаў гатовыя сьведчыць у судзе пра адваротнае.

* У чацьвер спаўняецца 65 гадавіна з дня трагічнай гібелі Янкі Купалы.

* Ягор Маёрчык анансуе другі дзень з праграмы прэзэнтацыі ў Менску дыску “Начная чытанка”.

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.30 * “Падарожжа “Свабоды” – паездка Віталя Сямашкі ў Браслаў.

18.45 * “Беларуская Атлянтыда: без бар''ераў” – кірыліца ці лацінка? Гутарка Вячаслава Ракіцкага з мовазнаўцам Зьмітром Саўкам.

19.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * “Беларускае замежжа” – студэнты-удзельнікі адукацыйнай праграмы Кастуся Каліноўскага расказваюць пра сваё жыцьцё і навучаньне і дзеляцца досьведам.

19.45 * “Паштовая скрынка-111” – лісты слухачоў на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * “Падарожжа “Свабоды” – паездка Віталя Сямашкі ў Браслаў.

20.45 * “Беларуская Атлянтыда: без бар''ераў” – кірыліца ці лацінка? Гутарка Вячаслава Ракіцкага з мовазнаўцам Зьмітром Саўкам.

21.00 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * “Беларускае замежжа” – студэнты-удзельнікі адукацыйнай праграмы Кастуся Каліноўскага расказваюць пра сваё жыцьцё і навучаньне і дзеляцца досьведам.

21.45 * “Паштовая скрынка-111” – лісты слухачоў на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – паездка Віталя Сямашкі ў Браслаў.

23.15 * “Беларуская Атлянтыда: без бар''ераў” – кірыліца ці лацінка? Гутарка Вячаслава Ракіцкага з мовазнаўцам Зьмітром Саўкам.

23.30 * “Беларускае замежжа” – студэнты-удзельнікі адукацыйнай праграмы Кастуся Каліноўскага расказваюць пра сваё жыцьцё і навучаньне і дзеляцца досьведам.

23.45 * “Паштовая скрынка-111” – лісты слухачоў на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
XS
SM
MD
LG