Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым: “Сучасныя ўлады – імпэрскага паходжаньня…”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

“Канешне, беларуская мова, можа быць, пацярпела найбольш у гэтай калатнечы, эканамічнай і сацыяльнай. Таму што, натуральна, мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу, можа быць. Таму, канешне, супраціўленьне пэўных рэакцыйных сіл нацыянальнай мове было аказанае самае вялікае. Якое гэта было жахлівае супраціўленьне з боку найперш, канешне, камуністычных улад! А пасьля і сучасныя ўлады – найперш яны, канешне, імпэрскага паходжаньня”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG