Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкруты застануцца без субсыдыяў?


Ігар Карней, Менск Учора адбылася нарада з удзелам прэзыдэнта, на якой абмяркоўвалі дзяржаўную падтрымку рэальнага сэктару эканомікі. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з 2008 году ў Беларусі будзе кардынальна зьмененая палітыка дзяржаўных прэфэрэнцыяў: дзяржава спыніць фінансаваньне банкрутаў і будзе падтрымліваць толькі тыя праекты, якія могуць акупіцца.

Кіраўнік краіны запатрабаваў, каб урад спыніў шматгадовую практыку “разбазарваньня” дзяржаўных сродкаў, калі вялізныя грошы ішлі на падтрымку нерэнтабэльных прадпрыемстваў.

Ці можна гэта лічыць рэальнай пагрозай для заводаў, якія доўгія гады былі стратнымі, але атрымлівалі дзяржаўныя датацыі?

“Будзе ціхі й паступовы адкат уніз”

Адказвае эканаміст Сяргей Балыкін:

“Выступ Лукашэнкі сьведчыць пра тое, што эканамічны стан Беларусі толькі пагаршаецца. Калі прэзыдэнт атрымлівае лічбы, ён бачыць: ягоная эканамічная палітыка, якую ён праводзіў трынаццаць апошніх гадоў, памылковая. Таму ён, натуральна, злуецца, робіць нейкія эмацыйныя выступы.
С.Балыкін: “Калі прэзыдэнт атрымлівае лічбы, ён бачыць: ягоная эканамічная палітыка, якую ён праводзіў трынаццаць апошніх гадоў, памылковая”.
Але што мець на ўвазе пад словам “банкрут”? Уся наша эканоміка, шчыра кажучы, банкрут. Ці будуць зачыняцца прадпрыемствы? Хутчэй за ўсё, ня будуць.

Ці будзе больш свабоды для бізнэсу? Магчыма, крыху адпусьцяць мэханізмы, якія істотна стрымліваюць працэс інвэставаньня, але ў агульным малюнку ўсё будзе, хутчэй за ўсё, так, як і ёсьць цяпер. Будзе ціхі й паступовы адкат уніз. Гэткае ціхае падзеньне”.

“Галоўнае ў прамысловым сэктары — станкабудаваньне”

Адзін зь лідэраў рабочага руху Генадзь Быкаў перакананы, што ўлада інвэстуе ня ў тыя галіны, якія аб’ектыўна неабходна падтрымаць:
Г.Быкаў: “У станкі трэба было б укласьці 10% ад таго, што ўлады ўкладаюць як у багну ў сельскую гаспадарку”.
“Галоўнае ў прамысловым сэктары — станкабудаваньне. Але ўлады палец на палец не пакладуць, каб нешта ў гэтым сэктары зрабіць. Станкі — гэта сфэра, у якую трэба было б укласьці сродкаў, можа, 10% ад таго, што ўлады ўкладаюць як у багну ў сельскую гаспадарку. І я перакананы, што трэба ў станкабудаваньне ўкладаць. Бо станкі будуць браць і праз сто, і праз трыста гадоў, бо гэта высокатэхналягічная вытворчасьць”.

Бракуе высокаразьвітага рынку каштоўных папераў

Эканаміст Міхал Залескі падтрымлівае спадара Быкава і кажа, што беларуская прамысловасьць апошні час разьвіваецца нібыта ў ізаляванай прасторы:

“Момант істотны, які не падкрэсьлены — гэта сувязь з навукова-тэхнічным прагрэсам, канструктарскімі бюро, навукова-дасьледчымі інстытутамі. Ёсьць у нас такая суполка? Не. А фармальна гэтыя сыстэмы нібыта ўваходзяць у “вэртыкальна-інтэграваныя структуры”.
М.Залескі: “Прыцягненьне сродкаў магчымае праз дадатковую эмісію акцыяў, праз допуск новых людзей да ўласнасьці”.
І яшчэ праблема палягае ў тым, што прыцягненьне сродкаў магчымае праз дадатковую эмісію акцыяў, праз допуск новых людзей да ўласнасьці. Ці то гэта будуць буйныя акцыянэры, ці дробныя — гэта ўжо залежыць ад пэрспэктываў прадпрыемства. Але ў любым разе гэта прадугледжвае наяўнасьць рынку каштоўных папераў, высокаразьвітага. Гэтаксама, як і ўдзелу ў глябальных працэсах”.

Падчас нарады, дзе абмяркоўвалі дзяржаўную падтрымку рэальнаму сэктару эканомікі, заяўлена, што сыстэма выдачы субсыдыяў прадпрыемствам неўзабаве ўдасканаліцца.

Ці патрэбныя Беларусі замежныя крэдыты? 25.06.2007 Ці выратуе дырэктыва №3 беларускую эканоміку? 18.06.2007 Лічба дня: 28.3% стратных прадпрыемстваў 20.03.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG