Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Быкаў: “Улада інвэстуе ня ў тыя галіны”


Радыё Свабода Адзін з лідэраў незалежнага працоўнага руху Генадзь Быкаў пракамэнтаваў учорашнія заявы Аляксандра Лукашэнкі. Быкаў перакананы, што ўлада інвэстуе ня ў тыя галіны, якія аб’ектыўна неабходна падтрымаць:

“Галоўнае ў прамысловым сэктары – станкабудаваньне. Але ўлады палец аб палец ня ўдараюць, каб нешта зрабіць. Станкі – гэта сфэра, у якую трэба было б укласьці сродкаў можа 10% ад таго, што ўлады ўкладваюць як у багну ў сельскую гаспадарку. А трэба ў станкабудаваньне ўкладаць. Бо станкі будуць браць і праз сто і праз трыста гадоў, бо гэта высока тэхналягічная вытворчасьць”.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ураду зьмены дзяржаўнай палітыкі ў сфэры дзяржаўных прэфэрэнцыяў арганізацыям рэальнага сэктару эканомікі. “З будучага года мы кардынальна зьменім гэтую палітыку. Надышоў час не толькі адмовіцца ад падтрымкі на плаву безнадзейна ляжачых прадпрыемстваў, але і спыніць распыленьне дзяржаўных сродкаў на неэфэктыўныя альбо малаэфэктыўныя праекты”, – заявіў Лукашэнка на паседжаньні ў пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствамі.

"Усе наяўныя сродкі павінны быць сканцэнтраваныя на прарыўных кірунках, якія забясьпечваюць падвышэньне канкурэнтаздольнасьці нашай эканомікі". "Трэба дамагчыся таго, каб кожнае прадпрыемства працавала эфэктыўна і рэнтабельна", – сказаў Лукашэнка.

"Атрымліваецца, што ў асноўным мы падтрымліваем на плаву лайдакоў", -- заявіў кіраўнік дзяржавы. "10 гадоў – гэтага дастаткова для таго, каб адаптавацца да новых умоў. Той, хто не здолеў гэтага зрабіць, такія калектывы і прадпрыемствы нам не патрэбныя", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

• Сяргей Сідорскі прызнаў правал у замежным гандлі, 19.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG