Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль прапануе ўзяцца за перавозчыкаў аўтамабіляў


Радыё Свабода За 2006 год і першы квартал сёлетняга ў бюджэт Беларусі не патрапіла больш за 1,5 мільёна эўра ў выглядзе падаходнага падатку і больш за 170 мільёнаў даляраў у выглядзе памежнага мыта ад фізычных асобаў, якія перавозяць у Беларусь аўта і запчасткі да іх.

Гэтыя лічбы падала сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, намесьніца старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Ларыса Саўрыцкая. Яна выступіла падчас абмеркаваньня выкананьня бюджэту за 2006 год.

Яна сказала, што “асобныя катэгорыі грамадзянаў ператварылі ўвоз аўтамабіляў у нашу краіну ў вельмі выгодны бізнэс”. На думку Саўрыцкай, гэта адбываецца таму, што “дзейнае заканадаўства дазваляе фізычным асобам увозіць аўтамабілі па даверанасьці іншых фізычных асобаў”
XS
SM
MD
LG