Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Імпэрыі нацыянальная мова не патрэбная...”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам "Свабоды". Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях "Свабоды" гучыць Быкаў.

“Як вядома, ва ўмовах, калі ставіцца мэта стварэньня новай імпэрыі альбо інтэграцыі ў ранейшую імпэрыю, канешне, нацыянальная мова абсалютна не патрэбная, яна шкодзіць, таму што яна працуе на нацыянальную самабытнасьць. Таму разьвіцьцю нацыянальнай мовы было аказанае такое лютае супраціўленьне”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG