Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічныя пэнсіянэры — пра грошы, адпачынак і мора


Іна Студзінская, Менск Які ваш найбольшы фінансавы клопат гэтым летам? Ці можаце дазволіць сабе адпачынак, паездку на мора? Наша карэспандэнтка задавала гэтае пытаньне менскім пэнсіянэрам.

Слухаць:



Спадарыня: “Я жыву адна на пэнсію. Лішніх грошай няма. Канечне, хочацца адпачыць, прайсьці рэабілітацыю, тым больш, што я перанесла тры інсульты”.

Спадар: “Звычайныя клопаты, як заўсёды. Часткова — рамонт”.

Спадарыня: “Ня можам адпачынку сабе дазволіць. Толькі на сваёй дачы. На мора не атрымліваецца”.

Бабуля: “Я на пэнсіі, таму для мяне галоўная праблема — рамонт. А сёлета адна зь вялікіх праблемаў — дастаць цэмэнт”.

Спадар: “Адпачынак”.

Карэспандэнтка: “А дзе зьбіраецеся адпачываць?”

Спадар: “Тут, у Беларусі. Паедзем, магчыма, у вёску на пару тыдняў”.

Карэспандэнтка: “А вандраваць, паехаць на мора можаце сабе дазволіць?”

Спадар: “Не, не. На гэта грошай няма”.

Карэспандэнтка: “Якія ў вас галоўныя фінансавыя клопаты летам?”

Спадар: “Рамонт раблю”.

Спадарыня: “Ой, праблемы заўсёды былі і будуць”.

Спадар: “Пра што пэнсіянэру казаць? Гэта ж зразумела, бо былы выкладчык атрымлівае пэнсію 280 тысяч, і ўсё!”

Спадарыня: “Рамонт. Пакуль у першую чаргу — рамонт, купляем фарбу, будматэрыялы”.

Карэспандэнтка: “А адпачынак можаце сабе дазволіць?”

Спадарыня: “Адпачынак, напэўна, мала хто з пэнсіянэраў можа сабе дазволіць без дапамогі дзяцей”.

Бабуля: “У кожнага клопатаў хапае. Я стары хворы чалавек”.

Спадар: “Грошай хапае ў пэнсіянэраў”.

Карэспандэнтка: “А на адпачынак?”

Спадар: “На лецішчы нармальны адпачынак, сьвежае паветра”.

Спадарыня: “Нічога мне ня трэба. Мне ўжо восемдзесят сем. Сама яшчэ рамонт раблю, людзям дапамагаю, вось сяброўка ня ходзіць, ёй прадукты нясу”.

Спадар: “Я былы вайсковец. Праблема адна: лекуюць дрэнна, няма лекаў, якія патрэбныя, трэба па блаце недзе даставаць”.

Спадар: “Рамонт я ніяк не магу зрабіць. Пэнсіі не хапае, так што ў першую чаргу рамонт”.

Дзядуля: “Праблема — пуцёўкі для інвалідаў. Дзе пэнсіянэр возьме пуцёўку? Трэба купляць за поўны кошт, за свае грошы, занадта вялікія. А дзе ж такія грошы ўзяць?”

Спадар: “Усялякія бываюць клопаты. Грошы патрэбныя для рамонту, унука трэба ў лягер выправіць — таксама неабходныя грошыкі”.

Карэспандэнтка: “А самі можаце дазволіць сабе адпачынак, паехаць на мора?”

Спадар: “Магу. Дзякуючы дзяржаве я такую магчымасьць маю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG