Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ХДС Р.Пофала патрабуе свабоды і дэмакратыі для Беларусі


Алена Струвэ, Менск Сваю заяву Рональд Пофала зрабіў сёньня ў Бэрліне, у часе адкрыцьця канфэрэнцыі “Пэрспэктывы для Беларусі” з удзелам беларускіх апазыцыйных палітыкаў, дэпутатаў Бундэстагу, экспэртаў.

Генэральны сакратар кіроўнай у Нямеччыне партыі хрысьціянскіх дэмакратаў падкрэсьліў, што “Нямеччына ды Эўразьвяз і надалей павінны дэманстраваць сваё жорсткае стаўленьне да парушэньня правоў чалавека ў гэтай краіне. Аднак не ігнараваць супрацоўніцтва зь Менскам у выпадку, калі беларускае кіраўніцтва прадэманструе сваю гатовасьць да рэформаў”.

Сярод галоўных патрабаваньняў Эўразьвязу, паводле Пофалы, па-ранейшаму застаюцца: вызваленьне ўсіх палітвязьняў, уключна з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, павага ўладаў да асноўных палітычных правоў і свабодаў.

Генэральны сакратар ХДС заклікаў прадстаўнікоў беларускай апазыцыі да кансалідацыі. “Аб’яднайце свае сілы з дэмакратычнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі, сказаў Пофала. Ён запэўніў, што Эўразьвяз заўсёды будзе на баку тых сілаў, якія выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

• У Бэрліне абмяркуюць беларускія пэрспэктывы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG