Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту


Радыё Свабода Сёньня на адным з самых буйных гарадзкіх рынкаў Магілёва – Віленскім – адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць правядзеньня частых праверак санітарных сэртыфікатаў на тавар.

Больш за пяцьдзесят прадпрымальнікаў сабраліся ля будынку адміністрацыі рынку, дзе знаходзіліся супрацоўнікі пракуратуры й санэпідэмстанцыі.

Цягам дня яны правяралі наяўнасьць сэртыфікатаў. У некаторых прадпрымальнікаў іх не было. Правяральнікі пачалі складаць пратаколы канфіскацыі тавару. Прадпрымальнікі на знак салідарнасьці арганізавалі акцыю пратэсту.

У пракуратуры адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю на рынку, аднак зазначаюць, што ёсьць закон, якія абавязвае мець сэртыфікаты, і яго трэба выконваць.

• Бабруйск: прадпрымальнікі прымусілі ўладу саступіць , 15.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG