Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзена другая заяўка на правядзеньне пікетаў "Свабоду Казуліну!"


Радыё Свабода, Віцебск Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Антаніна Піванос і Натальля Качанава накіравалі ў Віцебскі гарвыканкам новыя заяўкі на правядзеньне пікетаў "Свабоду Казуліну!"

Праводзіць пікеты плянуецца штодня ад 16 да 31 ліпеня ў Парку культуры і адпачынку "Мазурына" ды ў парку культуры і адпачынку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ.

Старшыня Віцебскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Шпакоўская атрымала ад гарадзкіх уладаў адказ на першую заяўку з адмовай на правядзеньне штодзённых пікетаў ад 23 чэрвеня да 2 ліпеня.
П.Лосіч: "Казулін ня быў асуджаны ў Віцебску, таму замоўлены вамі пікет ня мае актуальнасьці. На падставе гэтага віцебскія ўлады лічаць правядзеньне пікетаў немэтазгодным".
Пісьмовы адказ Вользе Шпакоўскай падпісаў намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Павал Лосіч. Адмову ён патлумачыў тым, што "грамадзкасьцю гораду не ўзьнімаліся якія-небудзь пытаньні наконт зьняволеньня на 5 з паловай гадоў прафэсара Аляксандра Казуліна. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Казулін ня быў асуджаны ў Віцебску, таму замоўлены вамі пікет ня мае актуальнасьці. На падставе гэтага віцебскія ўлады лічаць правядзеньне пікетаў немэтазгодным".

"Плян масавых культурна-спартыўных мерапрыемстваў ужо зацьверджаны"

Паводле старшыні Віцебскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольгі Шпакоўскай, лідэр Аляксандр Казулін асуджаны па палітычных матывах і павінен быць вызвалены. Таму пікеты плянавалася правесьці як публічную акцыю нязгоды з прысудам вядомаму палітыку.

Месцы для правядзеньня акцыяў пратэсту былі выбраныя невыпадкова: парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў ды парк культуры і адпачынку "Мазурына" адмыслова вызначаныя чыноўнікамі пад правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Аднак у адмове на першую заяўку сказана, што "адміністрацыяй Чыгуначнага раёну на ўвесь летні пэрыяд зацьверджаны плян масавых культурна-спартыўных мерапрыемстваў у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў".

Віцебскія сацыял-дэмакраты маюць намеры таксама прыцягнуць увагу грамадзян да лёсу іншых беларускіх палітвязьняў – Андрэя Клімава, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча – ды запатрабаваць іх неадкладнага вызваленьня. Але ў іх ёсьць сумневы ў тым, што гарадзкія ўлады дазволяць правядзеньне такіх пікетаў.

Віцебск: Зьмітра Лісіенку аштрафавалі за графіці “Свабоду Шчукіну!” 20.06.2007 Чаму Аляксандар Казулін адмаўляецца ад шпіталізацыі? 14.06.2007 Суд пакінуў без разгляду пратэст магілёўцаў на прысуд Казуліну 13.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG