Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апошні дзень папераджальнага страйку донараў


Радыё Свабода Сёньня апошні, сёмы дзень папераджальнага страйку групы магілёўскіх донараў. Страйкоўцы пастанавілі пакуль не абвяшчаць даты пачатку новага, бестэрміновага страйку, пра які раней заяўлялі. Яны кажуць, што да яго трэба грунтоўна падрыхтавацца.

Сёньня раніцай да станцыі пераліваньня крыві прыйшлі здаць кроў больш за дваццаць донараў. Бальшыня зь іх ня ведала пра страйк і скасаваньне льготаў.

Пра сваё стаўленьне да адмены льготаў пагадзілася сказаць толькі адна донарка. Кроў яна здае амаль два гады:

“Кепска, што льготы скасавалі. Гэта самае неабходнае — лекі, да пэнсіі надбаўка. Мы людзей ратуем, а нам адмянілі льготы. Нас ня цэняць, што мы дапамагаем людзям, хаця гэта шкодзіць нашаму здароўю”.

На Магілёўшчыне блізу 8,5 тысяч донараў, у Магілёве больш за 5 тысяч. Дакладнай статыстыкі пра колькасьць дзейных донараў няма. Донарам лічыцца чалавек, які хаця б аднойчы здаў кроў — ягонае імя адразу ж заносіцца ў базу зьвестак. Пазьней ніхто не правярае, ці здаваў ён кроў яшчэ раз.

На станцыі пераліваньня крыві паведамілі, што сёньня здалі кроў 60 донараў.

Паводле ініцыятараў, за час папераджальнага страйку на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў у Магілёве не здавалі кроў блізу трохсот донараў.

Лідэр страйкоўцаў Ігар Каваленка акцыю пратэсту ацэньвае як удалую:

“Я ня згодны з тымі людзьмі, якія кажуць, што страйку донараў у Беларусі не было. Страйк быў! Ягоным цэнтрам быў Магілёў. Асноўнае дасягненьне нашага страйку ў тым, што чыноўнікі, на ўзроўні міністраў, загаварылі пра тое, што донарам усё ж скасуюць ільготы.

Калі донарам пакінуць частку льготаў, альбо, можа, вернуць усе, якія ў іх былі паводле закону, — гэта будзе нашым дасягненьнем, дасягненьнем нашага страйку”.

У апошні дзень страйку донары не дачакаліся адказаў на свае патрабаваньні з Магілёўскага гарвыканкаму, куды пераслалі іхны зварот з Палаты прадстаўнікоў. Адказу з ураду не было таксама.

• Магілёў: шосты дзень страйку донараў , 25.06.2007 • Магілёў: донары пачалі страйк, 20.06.2007 • Магілёў: другі дзень страйку донараў, першыя вынікі , 21.06.2007 • Магілёў: трэці дзень страйку донараў, 22.06.2007 • Магілёў: трэці дзень страйку донараў, 22.06.2007 • Донарка А.Арашыдзэ: “Нічога каштоўнейшага за чалавечую кроў няма”, 21.06.2007 • І.Каваленка: “Хай дзяржава плаціць донарам паводле эўрапейскіх стандартаў”, 04.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG