Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пікетаў за вызваленьне А. Казуліна не дазволілі


Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам матываваў забарону пікетаў так: “Патрабаваньне вызваленьня некаторых катэгорыяў грамадзянаў ёсьць спосабам ціску на судовыя дзяржаўныя органы ўлады, а гарадзкая выканаўчая ўлада ня мае права спрыяць такім дзеяньням”.

Гарвыканкам у сваім адказе параіў ініцыятарам пікетаў вырашаць такія пытаньні “цывілізаваным чынам — у судовым парадку”.

Пікеты мелі адбывацца цягам тыдня — ад 1 да 6 ліпеня. Акцыі пратэсту былі прымеркаваныя да гадавіны зьняволеньня лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, а таксама іншых палітвязьняў.

Заяўку на пікеты падавалі магілёўскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

• Магілёўскія дэмакраты падалі заяўку на пікеты за вызваленьне А.Казуліна, 08.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG