Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расея хоча зрабіць кранты беларускай эканоміцы, а за адно і беларускай дзяржаўнасьці"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 26 чэрвеня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Хачу выказаць меркаваньне па ўчорашняй перадачы Радыё Свабода “Праскі акцэнт,” прысьвечаны пазбаўленьню Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў за парушэньне правоў чалавека. На мой погляд, для людзей недасьведчаных з гэтай перадачы так і не зразумела, якія правы працоўных і прафсаюзаў былі парушаны. І наагул у гэтай перадачы дамінаваў дэмагог Сева Янчэўскі. Ён і завяршыў гэтую перадачу. На мой погляд, трэба было больш часу даць іншым прадстаўнікам, якія маглі б больш аргумэнтавана, чым гэта было, адказаць гэтаму дэмагогу. Трэба было запрасіць таксама і прадстаўніка незалежных прафсаюзаў".

Спадар: “Вось добрая навіна. Дзесьці паўгадзіны таму пачуў па Беларускім тэлебачаньні, здаецца, гэта Аляксандр Аверкаў вядзе навіны. Дык ён ці то знарок, ці то па старой звычцы сказаў, што рыхтуецца сьвята вызваленьня Беларусі. Нейкі парад пройдзе па праспэкце менавіта Машэрава каля Стэлы Гораду-герою. Ці то спэцыяльна, ці то “лёд крануўся”… Можаце спраўдзіць гэтую інфармацыю? Хто-небудзь яшчэ пацьвердзіць. Хаця сярод Вашых слухачоў мала прыхільнікаў Беларускага тэлебачаньня. А я вось выпадкова зайшоў да суседа і быў гэты так бы мовіць ляпсус. А можа, ужо праўда лёд крануўся? Дзякуй за ўвагу”.

Уладзімер, Полацак: “Наш “усенародна абраны правадыр” заявіў: “Ну, падумаеш, пазбавілі нас ільготных прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам. Гэтую страту ў 300-400 мільёнаў даляраў мы нават не заўважым”. Тут Аляксандр Рыгоравіч, канечне, не далёкі ад ісьціны. Канечне, ні ён, ні ўсё яго атачэньне гэтай страты не заўважаць. Ні са сваёй кішэні ж яны гэтыя грошы выкінуць. Гэтую страту хутка адчуў на сабе просты народ у выглядзе адмены льгот і нястрымнага росту цэнаў”.

Віктар Бутто, Менск: “Пра беларускую незалежнасьць, ці чыноўніцкую незалежнасьць. Гэтую незалежнасьць забясьпечваюць выканаўчыя ўлады ці іх прадстаўнікі, якія ажыцьцяўляюць расправу над любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь з 1991-га году. Ажыцьцяўляюць незаконныя звальненьні і дыскрымінацыю пры працаўладкаваньні ці ўладкаваньні на вучобу, ствараюць вялікае схаванае беспрацоўе, забясьпечваюць адсутнасьць правасудзьдзя і справядлівасьці на ўсёй тэрыторыі Беларусі і за межамі дзяржавы і нават ажыцьцяўляюць сапраўдны крымінальны бандытызм ці генацыд над многімі грамадзянамі ў Рэспубліцы Беларусь. Падобнае ж адбывалася ў Савецкім Саюзе".

Спадарыня: “Па Вашаму, дэмакратыя ў Беларусі наступіць тады, калі Буш і яго хаўрусьнікі змогуць паставіць на чале нашай дзяржавы свайго лазутчыка. Не дай Бог. Да чаго гэта прыводзіць, бачна на прыкладах Грузіі, Прыбалтыкі і Ўкраіны... Эўраамэрыканскім агрэсарам гэта падабаецца, таму што іх мэта навязаць сваю палітыку, дыктаваць усім жыць так, як ім хочацца. А што тычыцца беларускай апазыцыі, то яны звычайныя гаўкалы, бяздарнасьць, якія бессаромна ліюць бруд на Лукашэнку паўсюль, нават у гасьцях, і ганарацца гэтымі ганебнымі паводзінамі, бо спадзяюцца на падтрымку замежных агрэсараў. З гэтай апазыцыяй трэба зрабіць так, як гэта было зроблена ў свой час у Амане”.

Спадарыня: “Вось пачула, як Ярмошына заявіла, што будуць выбары ў 2008 годзе. Вось гэта для мяне балючы і для нашых людзей, а бюракратам радасьць. Ужо размовы, што будуць за Лукашэнку. Няхай яна ў Ізраілі наводзіць парадкі. Колькі яна будзе нас мучыць тым Лукашэнкам? Лукашэнка няхай у адстаўку ідзе! Трэба, каб ён нас ня мучыў".

Спадарыня: “Слухаеш выказваньні таварыша Янчэўскага і ўсё роўна ня верыцца, што сярод нас на гэты час існуюць палітзомбі. А вось калі табе руку добра пазалацілі, то лёгка пераконваць, што чорнае яно белае. А калі абедзьве рукі пазалацілі, то тады і на ўвесь сьвет скажаш, што палітзьняволеных у нас няма”.

Спадар: “Навязваючы Беларусі акрамя газавай і нафтавай пятлі яшчэ і атамную, Расея хоча зрабіць кранты беларускай эканоміцы, а за адно і беларускай дзяржаўнасьці”.
XS
SM
MD
LG