Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндуму пра адмену кантрактнай сыстэмы ня будзе


Алесь Дашчынскі, Менск Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства. Ініцыятыўная група праз рэфэрэндум хацела дамагчыся скасаваньня кантрактнай сыстэмы.

Сябры камісіі спаслаліся на тое, што парадак утварэньня ініцыятыўнай групы быў парушаны.

Паводле заключэньня Міністэрства юстыцыі, прапанаваныя ініцыятыўнай групай зьмены ў заканадаўства не адпавядаюць Канстытуцыі.

"У нашай краіне вышэй за ўсё ставяцца дэкрэты, а не Працоўны кодэкс. Людзям адмовілі ў грамадзянскай ініцыятыве, аднак відавочна, што бальшыня хоча працаваць безь нявольніцкіх кантрактаў. Гэтым рашэньне ўлады не зьняло праблему кантрактаў, а яшчэ болей яе абцяжарыла", – заявіў "Свабодзе" сябра ініцыятыўнай групы Старшыня беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.

Падрабязнасьці - пазьней у нашым эфіры
XS
SM
MD
LG