Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Атака Беларускага тэлебачаньня на Польшчу”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі называюць правакацыяй інфармацыю пра затрыманьне на польска-беларускай мяжы беларускіх апазыцыянэраў, якія нібыта мелі ў кампутарах “інструкцыі па арганізацыі тэрарыстычных замахаў”.

Rzeczpospolita піша, што ноўтбукі ў беларускіх апазыцыянэраў канфіскавалі яшчэ летась і толькі цяпер “нешта ў іх знайшлі”.

“Тут няма ніякай сэнсацыі. Цягам гэтага часу ў кампутары можна было запісаць што заўгодна. Гэта прапаганда родам зь кніжак Орўэла”, – сказаў газэце лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Rzeczpospolita падкрэсьлівае, што афіцыйныя беларускія ўлады ўжо раней заяўлялі, што Польшча “арганізоўвае на сваёй тэрыторыі курсы для патэнцыйных тэрарыстаў зь Беларусі”.

Gazeta Wyborcza піша пра “грубую правакацыю” беларускага тэлебачаньня, “якая накіраваная на тое, каб скампрамэтаваць беларускую апазыцыю ў вачах Эўропы”.

Газэта адзначае, што адзін з абвінавачаных беларускім тэлебачаньнем актывістаў апазыцыі – Барыс Гарэцкі, знаходзіцца цяпер у Страсбуры.

• Маладафронтаўцы абвінавачваюць БТ у паклёпе, 25.06.2007 • "Малады фронт" абураны правакацыяй БТ , 26.06.2007
XS
SM
MD
LG