Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс рыхтуецца сустрэцца з Лукашэнкам


Алена Струвэ, Менск Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс распачаў сёньня тыднёвае замежнае турнэ, у часе якога зьбіраецца наведаць Іран, Расею, Беларусь, а таксама сустрэцца з кіраўнікамі гэтых краін.

У Менску вэнэсуэльская дэлегацыя зьбіраецца абмеркаваць “апошнія дэталі закупкі інтэграванай сыстэмы супрацьракетнай абароны з 200-300 кілямэтровым дыяпазонам”. Паводле словаў Чавэса, “у сыстэму ўваходзяць радары далёкага выяўленьня і ракеты адпаведнага радыюсу дзеяньня”.

З Масквой вэнэсуэльскі кіраўнік хоча ўдакладніць пытаньні набыцьця субмарынаў, баявых гелікоптэраў ды рэактыўных самалётаў.

У сваім выступе па вэнэсуэльскім тэлебачаньні напярэдадні турнэ Уга Чавэс заявіў, што неабходна штодня думаць пра ваенны і партызанскі супраціў Злучаным Штатам. Ён чарговы раз назваў сябе сталым ворагам Буша, а таксама – “сябрам і братам Лукашэнкі”.

У мінулых выступах па тэлебачаньні Чавэс падкрэсьліваў: “Беларусь - свабодная краіна, Вэнэсуэла - свабодная краіна, у гэтым мы супрацьстаім Злучаным Штатам і іх няўдалым імкненьням”

• У.Чавэс: “Сёньня гэта можа быць Іран, заўтра – Беларусь, Вэнэсуэла..., 26.04.2007 • Беларусь мае пастаўляць у Вэнэсуэлу прылады начнога бачаньня, 24.04.2007
XS
SM
MD
LG