Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнэ ван дэр Ліндэн: “Мая пазыцыя вядомая афіцыйнаму Менску”


Радыё Свабода Такімі словамі пракамэнтаваў сёньня вынікі суботняй сустрэчы са спэцыяльным прадстаўніком беларускага МЗС у пытаньнях узаемадзеяньня з эўраструктурамі Сяргеем Гайдукевічам прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.

Паводле ван дэр Ліндэна, ПАРЭ па-ранейшаму прынцыпова гатовая да дыялёгу і чакае адпаведнай гатовасьці да яго з боку афіцыйнага Менску.

“Страсбур і раней заяўляў, што чакае канкрэтных крокаў з боку афіцыйнага Менску, падкрэсьліў прэзыдэнт ПАРЭ.

Размова ідзе пра вызваленьне палітзьняволеных у Беларусі, прызнаньне апазыцыйных сілаў як элемэнта палітычнага плюралізму, спыненьне ціску на няўрадавыя арганізацыі і незалежныя мэдыі.

У часе размовы з С.Гайдукевічам ван дэр Ліндэн выказаў спадзяваньне на тое, што “ПАРЭ ўсё ж зможа вітаць у сваіх шэрагах і Беларусь, калі тая возьме на сябе абавязаньні адпавядаць дэмакратычным рэформам”, паведамілі ў прэсавай службе прэзыдэнта ПАРЭ.
XS
SM
MD
LG