Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Падгол: “Лукашэнка даў апазыцыі ўнікальны шанец”


Радыё Свабода 27 чэрвеня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь філёзафам, палітолягам Уладзімерам Падголам. Чытайце поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Уладзімер Падгол пра сябе і пра палітычную сытуацыю:

“Нарадзіўся 22.12.1952 у цэнтры Віцебску. Радзільня была каля дамка, дзе жылі Шагалы. Бацька па лёдзе перанёс мяне на другі бок Дзьвіны на вуліцу Талстога – такое атрымалася хрышчэньне. Тут я празь некалькі месяцаў засунуў два пальцы ў разэтку, мяне добра дзеўбануў электрычны ток і скінуў на падлогу. Выжыў і стаў філёзафам. У дзяцінстве скакаў з трампліна на лыжах. Прызямляючыся з паветра, дзёўбнуўся галавой аб лёд. Выжыў і пачаў пісаць артыкулы, кнігі-фэнтэзі. Мару дзёўбнуцца трэці раз, каб пазбавіцца трындзеньня па радыё і пісаньня...

Беларус. Жанаты. Меў трох жонак і маю траіх дзетак. Унуку столькі ж, колькі малому сыну.

Дацэнт філязофіі, кандыдат навук. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і БАЖу. Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтру “Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі”.

Навуковых і публіцыстычных артыкулаў – за тысячу.

Кнігі:

"Падручнік па апазыцыйнай барацьбе" (Менск, 1997, самвыдат);

першая вэрсія кнігі “Куля для прэзыдэнта” выйшла ў 1997 пад назовам “Ладзьдзя роспачы, ці як любіць прэзыдэнта”;

“Асновы палітычнай псыхалёгіі” пад рэдакцыяй прафэсара Ю.Хадыкі (1999);

"Кулі прэзыдэнта": цытаты Лукашэнкі (Менск, 2006);

"Дуэль Лукашенко – Лебедько" (2006);

шэраг кніг "Народный телевизор: цитаты Лукашенко из коллекции Подгола" (2006-2007).

Пачатковае пытаньне: “З чым зьвязаныя прапагандысцкія ўдары лукашэнкаўскай прапаганды па шэрагах апазыцыі (бэсьцілі камуністаў і “каліноўцаў”), хаця, на першы погляд, пануе палітычнае зацішша?”

Адказ: “Адмяняючы льготы, Лукашэнка публічна па інэрцыі ўзяў адказнасьць на сябе. Вось ягоныя шчырасьці, якія патэнцыйна могуць зрабіць Лукашэнку ворагам вэтэранаў і моладзі:

"Почему льготы отменили? Скажу честно. Как только начали изучать вот эти льготы в нашей стране, сверху начали. Я не знаю… в глубину залезли на 5 км до сталинских времен, до Сталина. Льготы у нас еще действуют им подписанные. Мучались, мучались, отыскивая их, а потом решили все эти льготы убрать". (БТ, 24.05.2007).

"Ну зачем, к примеру, студенту, живущему в городе, бесплатный проезд? Но если человек из глубинки, ему надо съездить домой, мешок картошки привезти, к родителям на выходной – помочь…Так ведь это на выходные. Остальные дни – учеба. Я поручил… чтоб выработали прозрачную систему, помогающую студентам действительно в необходимом. Ну а в городе надо пешком ходить, а хочешь ездить – плати. Такова сегодняшняя реальность, мы же в рыночной экономике живем". (Газэта "Рэспубліка", 29.05.2007)

Дык вось, 3 ліпеня Лукашэнка спадзяваўся манапольна адсьвяткаваць Дзень Незалежнасьці. А тут Івашкевіч і кажа: “І мы адсьвяткуем ды са сваёй сымболікай. Пойдзем у народ. Патлумачым людзям сутнасьць бягучага моманту...”

Вось і думае Лукашэнка: “Студэнты з Польшчы на вакацыі прыпёрліся, каб на плошчу пайсьці начаваць... камуністы языкі востраць... Я выступаю, а народ не на мяне глядзіць, а на АМАП, які ў пысы камуністам ды студэнтам лупіць... Сусьветны скандал і ганьба...”

Ну вось і лупцанулі па ворагах з тэлеэкрана. А бліжэй да 3-га могуць найбольш актыўных затрымаць, а па тэлескрыні сказаць, што выратавалі народ ад сьмертнікаў камуністаў і “каліноўцаў”, каб у натоўпе сябе не панішчылі выбухам... Нездарма ж яны кніжкі пра наркотыкі чыталі, вось і нанюхаліся віртуальна... Маладыя ж... колькі ім трэба? А тратыл, дынаміт іх па праграме Каліноўскага навучылі з дохлых пацукоў рабіць! Менавіта з пацукоў, бо крыса як сапраўдная руская гэтым нацыяналістам ня здасца...”

Высновы:



Упершыню за ўвесь час уладараньня Лукашэнка:

1.

Страціў рэсурс ірацыянальнага пераконваньня грамадзянаў і пачаў размаўляць рацыянальнаю моваю. Такім чынам, ён вызваліў нішу для лідэра, які створыць сабе ірацыянальныя вобразы і пераможа былога ідала;

2.

Сам сябе паставіў у статус “ворага народу” (ільготы) унутры краіны;

3.

Зрабіў сябе ворагам перад рускімі генэраламі. З-за Лукашэнкі Пуцін звольніў трох генэралаў. Калі раней яны лабіявалі Лукашэнку, дык цяпер адносіны мяняюцца на супрацьлеглыя.

Лукашэнка перажыў жах эканамічнага дэфолту і зь яго трапіў у жах псыхалягічанага дэфолту. Атрымалася адмысловая эстафэта дэфолтаў..."
XS
SM
MD
LG