Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць – старшыня СБП Алесь Пашкевіч


Радыё Свабода

Алесь Пашкевіч – старшыня саюзу Беларускіх пісьменьнікаў, аўтар эсэ "Ў што я веру", што гучала на хвалях Свабоды. Алесь Пашкевіч, які быў у камандзе Аляксандра Казуліна ў часе мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, сярод іншага пракамэнтуе апытаньне – ці варта пісьменьніку падтрымліваць палітыкаў ці палітычную ідэю.

У досьледах – на мінулым тыдні ў Беларусі ўтапіліся 90 чалавек. Дзе можна купацца, куды могуць паехаць адпачываць беларусы.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – "Полацкі сшытак". АБЛОГА беларускага інтэрнэту, у анталёгіі "Начной чытанкі" – Міхаліна Емяльянава

Пасьля 23-й –"Праскі акцэнт" – якія наступствы рашэньня Эўракамісіі аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых ільготаў з краінамі Эўразьвязу і "Дом Літартара", сярод тэмаў – новая кніга Вольгі Іпатавай і нашага калегі Севярына Квяткоўскага – "Фрашкі да пляшкі".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG