Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Аўторак на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на Свабодзе – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00. 06.30 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 19.00.

07.00 РАНІШНІ ЖЫВЫ ЭФІР

* Госьць жывога эфіру – Віктар Крывель, прадпрымальнік з Узды, старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП(Грамада). Гэтымі выходнымі ён абраны лідэрам навастворанай Менскай абласной прафарганізацыі прадпрымальнікаў. * 26 чэрвеня – Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Што ўяўляе сабой сярэдні беларускі наркаман і ці павярнулася дзяржава тварам да праблемы наркаманіі. * У Кобрынскім раёне абмяркоўваюць новы праект – прамысловае вырошчваньне паўлінаў. За новую справу ўзяўся кіраўнік фэрмэрскай гаспадаркі з Аніскавічаў Уладзімер Банцэвіч. Справа рухаецца марудна. Што замінае?

ВЕЧАР

18.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 18.30 * Падарожжа Свабоды – Калісьці Дунілавічы былі павятовым і раённым цэнтрам, большым за Паставы, мястэчкам зь дзясяткамі крамаў і прадпрыемстваў. Але аб былой велічы нагадваюць ня толькі вялікі мураваны касьцёл ды габрэйскія могілкі. Былыя Дунілавічы жывуць ва ўспамінах старых местачкоўцаў і ў гаспадарлівасьці новых кіраўнікоў. 18.45 * Беларускае замежжа – Якія ўмовы ў інтэрнатах, на што хапае стыпэндыі? Пра гэта - у новай перадачы “Беларускае замежжа” пра сябе і сваё жыцьцё распавядаюць беларускія студэнты-каліноўцы, якія ад мінулага году вучацца ў Польшчы 19.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 19.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 19.45 * Вольная студыя – На гэтым тыдні на Глыбоччыне распачаў працу трэці Міжнародны кінафэстываль хрысьціянскіх фільмаў “Магніфікат”, на якім прадстаўленыя больш за чатыры дзясяткі стужак з розных краінаў. А якая сытуацыя з беларускім дакумэнтальным кіно? Пра гэта – гутарка з рэжысэрам Алегам Дашкевічам. 20.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 20.30 * Падарожжа Свабоды – Мястэчка Дунілавічы Пастаўскага раёну 20.45 * Беларускае замежжа – Студэнты-каліноўцы пра сябе і сваё жыцьцё 21.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 21.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 21.45 * Вольная студыя - Гутарка з рэжысэрам джакумэнтальнага кіно Алегам Дапшкевічам 22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар 23.00 * Падарожжа Свабоды – Мястэчка Дунілавічы Пастаўскага раёну 23.15 * Беларускае замежжа – Студэнты-каліноўцы пра сябе і сваё жыцьцё 23.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 23.45 * Вольная студыя - Гутарка з рэжысэрам джакумэнтальнага кіно Алегам Дапшкевічам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG