Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін газаправод у абыход Беларусі


Радыё Свабода Расейскі канцэрн “Газпром” і італьянская нафтавая кампанія ENI плянуюць пабудаваць газаправод па дне Чорнага мора ў Баўгарыю. Як заявіў учора на энэргетычным саміце ў Заграбе прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, гэты праект будзе спрыяць энэргетычнай бясьпецы ў Эўропе.

Даўжыня новага газаправоду – амаль тысяча кілямэтраў, ад баўгарскага берагу адна галіна газаправоду пойдзе ў Аўстрыю і Славенію, другая - у Італію. Новы транзытны калідор, які будзе мець назву “Паўдзёны паток”, мяркуецца пабудаваць за год. Праз яго будзе перапампоўвацца 30 мільярдаў кубамэтраў газу за год – гэта прыблізна траціна гадавых патрэбаў Нямеччыны і дзьве траціны ад аб’ёму газу, які быў перапампаваны празь Беларусь летась.

Паводле Пуціна, новы праект ужо ўхвалены як урадамі Расеі і Італіі, гэтак і Эўракамісіяй, вядуцца перамовы з баўгарскім урадам.

Як адзначаюць экспэрты, мэта новага праекту – абысьці заходніх суседзяў Расеі – Беларусь і Ўкраіну, якія пагражалі заблякаваць расейскі транзыт у краіны Эўразьвязу з прычыны спрэчак з Масквой наконт цэнаў.

Гаворыцца, што “Паўдзёны паток” – сваеасаблівае люстра “Паўночнага патоку” - паўночнаэўрапейскага газаправоду, які пойдзе ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Пра гэтым калі паводле экспэртаў “Паўночны паток” зьніжае залежнасьць расейскага транзыту ад Балтыйскіх краінаў, то “Паўдзёны паток” будзе наўпрост канкураваць з газаправодамі празь Беларусь і Ўкраіну.

Расея пераходзіць на рынкавыя дачыненьні. З усімі. 11.06.2007 Чаму Беларусь аплачвае толькі палову кошту газу? 02.04.2007
XS
SM
MD
LG