Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Рэгіёны хочуць працаваць, а прапановаў ім няма”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і ягоныя паплечнікі наведваюць Берасьцейшчыну. У першай палове дня адбыліся гутаркі з жыхарамі абласнога цэнтру, а таксама абітурыентамі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На сустрэчы з актывістамі ў рэгіёне абмяркоўвалі праграму разьвіцьця руху “За Свабоду”.

Пасьля сустрэчаў у Берасьці Аляксандар Мілінкевіч заявіў адмыслова для Радыё Свабода:

“Калі кажуць, што рух “За Свабоду”забірае пэўных актывістаў, то я гэтаму пярэчу: “Нікога забіраць ня трэба”. Нам зь Менску трэба нагружаць людзей працай. Людзі хочуць працаваць, а прапановаў ім няма. Вось у гэтым праблема.

А.Мілінкевіч: “Мы ставім перад сабою амбітную мэту”

“Мы цяпер ставім перад сабою амбітную мэту — далучыць грамадзка актыўных людзей да скаардынаванай працы. Гэта кампанія інфармаванасьці, уціску на ўладу, абарона рэпрэсаваных, вялікая праграма адукацыі. Я маю спадзяваньні, што людзі сапраўды аб’яднаюцца ў канкрэтнай дзейнасьці”, — заявіў Мілінкевіч.

У кожным рэгіёне, які наведае Аляксандар Мілінкевіч, прыхільнікі апазыцыі называюць умовы, на якіх яны далучаюцца да руху “За Свабоду”.

С.Гоўша: “Мы стаміліся ад бязьдзейнасьці”

Гаворыць баранавіцкі актывіст, сябра Партыі БНФ Сяргей Гоўша: “Увесь час гавару ў Фронце і ў праваабарончых арганізацыях, што мы стаміліся ад бязьдзейнасьці. Стаміліся і ад таго, што калі хто ўдзельнічае ў акцыях апазыцыі, тут жа яго на працы прыціскаюць. Існуе сацыяльная неабароненасьць. Цяпер, праўда спробы гэтага ёсьць — да прыкладу, Іна Кулей і яе арганізацыя. Хоць разавая дапамога ёсьць”.

І таксама сёньня на Берасьцейшчыне было пацьверджана рашэньне сябраў апазыцыйных партыяў і рухаў у Івацэвічах разам далучыцца да руху “За Свабоду”.

С.Халадовіч: “Ніхто не зрабіў столькі, колькі Мілінкевіч”

“Людзей у нас дастаткова, ёсьць тут з кім працаваць. Толькі на Мілінкевіча спадзяваньні. Ніхто не зрабіў столькі, колькі Мілінкевіч. Асабліва для моладзі. Ніхто зь іх цяпер на ўзбочыне не апынуўся. Людзі працягваюць вучыцца. А гэта вялікае дасягненьне Мілінкевіча”, — з Івацэвічаў паведаміў сябра руху “За Свабоду” Станіслаў Халадовіч.

Сёньня Аляксандар Мілінкевіч завяршае паездку па Берасьцейшчыне. Заўтра ён наведае раёны Меншчыны.

Берасьце, 25.06.2007. Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца ў Берасьці з абітурыентамі і студэнцкай моладзьдзю Берасьце, 25.06.2007. Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца ў Берасьці з абітурыентамі і студэнцкай моладзьдзю Берасьце, 25.06.2007. Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца ў Берасьці з абітурыентамі і студэнцкай моладзьдзю Сёньня Аляксандар Мілінкевіч сустракаўся ў Берасьці з абітурыентамі і студэнцкай моладзьдзю

• Аляксандар Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах, 22.06.2007 • Летнія ініцыятывы апазыцыі, 05.06.2007 • Мілінкевіч хоча зарэгістраваць Рух “За Свабоду”, 18.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG