Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: шосты дзень страйку донараў


Радыё Свабода Сёньня шосты, перадапошні дзень папераджальнага страйку магілёўскіх донараў. Страйкоўцы сабраліся а шостай раніцы каля будынку Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві.

Раніцой да станцыі пераліваньня крыві прыйшлі здаць кроў пятнаццаць донараў — менш, чым звычайна. Актывісты-страйкоўцы пагутарылі са сваімі калегамі, далі кожнаму зварот з прапановай далучыцца да акцыі пратэсту ды паінфармавалі пра стварэньне абласной донарскай арганізацыі.

Донары, аднак, не пагаджаліся размаўляць пра адмену льготаў з карэспандэнтам.

Гаворыць адзін з ініцыятараў страйку Ігар Каваленка:

“У людзей у крыві ўжо страх. Яны баяліся фатаграфавацца, баяліся даваць інтэрвію. Нават некаторыя хаваюць на працы, што яны донары”.

У суботу Ігар Каваленка атрымаў з Палаты прадстаўнікоў адказ на калектыўны зварот донараў з патрабаваньнем вярнуць льготы. Яму паведамілі, што зварот накіравалі ў Магілёўскі гарвыканкам.

“Я сёньня тэлефанаваў у гэты “парлямэнт”. Там адказалі, што ня маюць права ўносіць зьмены ў закон. Гарвыканкам мае права згодна з законам “Аб донарстве і іншых кампанэнтах крыві” з свайго бюджэту донарам дадаць нешта. Але мы зварот пісалі ня з гэтай нагоды. Мы пісалі, каб яны вярнулі тыя льготы, які адабралі”, — кажа Каваленка.

Тым часам Магілёўская станцыя пераліваньня крыві, як і у папярэднія дні страйку, ня мае праблемаў з донарамі. У рэгістратуры паведамілі, што сёньня агулам здалі кроў 64 чалавекі.

Донары-страйкоўцы таксама зьбіраюцца здаваць кроў. Але толькі па сканчэньні папераджальнага страйку. Ігар Каваленка зьбіраецца аднавіць донарства 29 чэрвеня.

Заўтра страйкоўцы падвядуць вынікі акцыі пратэсту. Заўтра ж яны чакаюць адказу з гарвыканкаму, куды пераслалі іхны зварот з Палаты прадстаўнікоў, а таксама адказу з ураду.

Магілёў, 25.06.2007. Страйк донараў: 7.00. Ігар Каваленка гутарыць з донарамі каля станцыі 7.00. Каваленка гутарыць з донарамі каля станцыі

Магілёў, 25.06.2007. Страйк донараў: Донары ідуць здаваць кроў Донары ідуць здаваць кроў

• Агульнарэспубліканскага страйку донараў няма, 25. 06. 2007 • Магілёў: донары лічаць адказ дэпутатаў на сваю скаргу адпіскай, 06. 06. 2007 • Магілёўскі гарсавет ня ведае пра закон аб адмене льготаў, 23. 05. 2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG