Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З амністыяй у Беларусі давядзецца пачакаць


Уладзімер Глод, Менск Праект закону аб амністыі ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта сёньня паведаміў міністар унутраных страваў Уладзімір Навумаў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Прычыну затрымкі міністар патлумачыў так: “У прэзыдэнцкай адміністрацыі няма паразуменьня па дакладным вызначэньні некаторых катэгорыях грамадзянаў, якія могуць трапіць пад амністыю”. Зь якімі катэгорыямі ў адміністрацыі няма яснасьці – міністар не ўдакладніў.

Раней на падставе неафіцыйных крыніцаў паведамлялася, што амністыя будзе прымеркаваная да 3 ліпеня – афіцыйнага дзяржаўнага сьвята Рэспублікі Беларусь.
XS
SM
MD
LG