Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хутка мяне выганяць з кватэры, бо ня ў стане будуць аплачваць"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 25 чэрвеня, панядзелак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадарыня: “Добры гаспадар і капейку баіцца згубіць, а дрэннаму гаспадару, як дыктатару Лукашэнку. Сотні мільёнаў у замежнай валюце не шкада згубіць. Можна ўявіць, як баіцца дыктатар беларускі, свабодных прафсаюзаў, палітычных зьняволеных. За іх свабоду, у прынцыпе. І плаціць нічога ня трэба. Адмяняць прэфэрэнцыі няма неабходнасьці. Зручней гандляваць зь дзяржавамі Эўропы і больш выгадна, чым з Кітаем, мусульманамі і гэтак далей”.

Спадарыня: “У “Экспэртызе” чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ўсевалад Вінчэўскі спрабаваў пераканаць слухачоў Радыё Свабода ў тым, што беларускі дыктатар моцны, сьмелы кіраўнік, нічога і нікога не баіцца. Так лісьлівіць перад дыктатарам Лукашэнкам можна толькі баязьлівы чалавек. Магу сказаць, чаго баіцца Лукашэнка: адкрытай форткі на вуліцы, па якой яму трэба праехаць. Сумняваюся ў тым, што ён не баіцца шматтысячнай дэманстрацыі, баіцца Аляксандра Казуліна, баіцца палітычных зьняволеных і гэтак далей. А Калякіна і Лябедзьку чаму дыктатару баяцца? Яны робяць тое, што патрэбна беларускаму дыктатару. Дзякуючы ім, ААН выкрасьліла з “чорнага сьпісу” Беларусь, як краіна, якая ня поўнасьцю парушае правы чалавека. Яны робяць усё, што могуць, каб перашкодзіць Аляксандру Мілінкевічу, робяць нейкі маргінальны саюз у Расеі, перашкаджаюць Беларусі наблізіцца да Эўропы. Ні апазыцыяй, ні дэмакратамі гэтых людзей назваць нельга”.

Спадарыня: “Праца Калякіна і Лябедзькі накіравана супраць Аляксандра Мілінкевіча і Беларусі. Усе гэтыя канфэрэнцыі ў Нямеччыне, Расеі, ЗША вядуць да дыялёгу з дыктатарам Лукашэнкам, каб ён на бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах даў ім прахадны працэнт. Ярмошына зробіць гэта без асаблівых высілкаў. На гэтым іх барацьба з дыктатарам Беларусі скончыцца”.

Спадарыня: “Своеасаблівы мэтад барацьбы за эканомію пасьля выхаду дэкрэта прэзыдэнта пра жорсткую эканомію абрала адна мая знаёмая. Яна цэлы дзень знаходзіцца дома, і ў мэтах эканоміі запалак наагул не выключае ўключаную з раніцы газавую пліту. Эканомія навідавоку – ўсяго адна запалка ў дзень. Паколькі вялізных грошай на замену крана яна знайсьці ня можа і ўжо ня ў стане эканоміць на прадуктах, вада ў яе цячэ цэлы дзень і ноч. Вэнтыль на стаяку ЖЭС ня можа адрамантаваць дзесяткі год, прафіляктыка не праводзіцца. Вось такая атрымліваецца жорсткая хатняя эканомія пасьля паведамленьня пра адмену ільгот і выхаду дэкрэта прэзыдэнта пра жорсткую эканомію”.

Спадар: “Скажыце, вось цяпер па тэлебачаньню перадаюць, што нам свабода. Так, адным свабода, а іншым прыгнёт. Ня ўсім свабода. Свабода чыноўнікам, свабода прыгнятальнікам. А простаму народу адзін прыгнёт, таму што нідзе нельга нічога дабіцца. Я, напрыклад, згубіў здароўе, а цяпер ніякай дапамогі няма. А яшчэ і льготы хочуць зьняць. Як далей жыць? Хутка мяне выганяць з кватэры, бо ня ў стане будуць аплачваць. Ды нават на харчаваньне няма. Хіба гэта свабода? Свабода толькі для чыноўнікаў, якія прыгнятаюць працоўны народ. Так што ніякай свабоды няма. Нельга нікуды паскардзіцца, нельга выказаць праўду. За праўду б’юць, садзяць, вынішчаюць. Хіба гэта свабода? Адкажыце, калі ласка”.

Анастас Семяновіч: “Мне вельмі хочацца сказаць Вам вялікі дзякуй за Вашыя перадачы ў эфіры. Выступ Алеся Пашкевіча ў перадачы “У што я веру” проста выключны. І сказана ўсё было ад чыстага сэрца і душы. Вялікая да Вас просьба, спадарства, каб Алесь Пашкевіч часьцей выступаў па Радыё Свабода. Яму ёсьць шмат што сказаць радыёслухачам. Жыве родная Беларусь!”

Спадар: “Я пачуў па Вашым радыё, што Мілінкевіч паехаў па абласьцям. Во! Гэта тое, што трэба. Выкладвай сваю плятформу, зьвяртайся да беларускага народу. Вось гэта слушна...”

Спадар: “Напоўніцу салідарны з адной слухачкай, якая тэлефанавала на “Свабоду” наконт нашых дэпутатаў. Ад сябе дадам. Для таго, каб разагнаць гэтых дэпутатаў, якія ўсё роўна нічога добрага для народа ня робяць, трэба адабраць у іх усе льготы і прывілеі. Якія яны самі сабе прысвоілі. Трэба адабраць у іх мільённыя аклады і даць ім заробак 150-300 тысяч рублёў. Менавіта такую пэнсію мае найбольшая колькасьць нашых пэнсіянэраў. Трэба таксама пазбавіць іх дэпутацкай недатыкальнасьці. Гэтых захадаў практычна дастаткова, каб цягам тыдня яна самі разьбегліся. Пасьля гэтага тых, хто хоча стаць дэпутатам, адразу паменела”.

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч Віцебск: “Я хацеў бы параіць, дзе можна знайсьці грошай. У Крымінальным кодэксе ёсьць такія артыкулы, як махлярства, ці крадзеж у асабліва вялікіх памерах. І бывае такое. Той, хто крадзе, піша на разьведзеную жонку, на дзяцей, на каго заўгодна. А як яго нешта кране, ён тады голы як сакол і нечага зь яго браць. Дык вось калі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх тых, хто яго крысьціў, сьвяціў і яшчэ што рабіў, спаў разам, то можна такія сумы вынайсьці, што не патрэбна будзе нічога ад тых інвалідаў няшчасных нічога, не патрэбна будзе ад донараў. А калі крыві, не дай Бог, ня хопіць, у тым ліку і Вам, Аляксандр Рыгоравіч? Дык што ў Вэнэсуэлу за кроўю паляцім?! Лепш донараў ніхто не чапайце. Гэта людзі сьвятыя без усіх багоў. Дзякуй вялікі”.

Ларыса, Менск: “Эўразьвяз выкрасьліў нашу краіну з чорнага сьпісу, нібыта правы чалавека не парушаюцца і ў гэтым напрамку ўсё добра. І раптам пазбаўляюць прэфэрэнцыяў. Таксама нейкія двайныя стандарты. Прымаюць у сябе Гайдукевіча, які даказвае заходнікам, што палітвязьняў няма ў нас, а ёсьць толькі хуліганы. Дык хуліганам, да якіх прылічваюць Казуліна, тэрмін у 5 гадоў не даюць. А даюць штраф альбо “хімію”. Дык пасьля такіх выказваньняў Казуліна трэба вызваліць. Ён сваё адседзеў”.
XS
SM
MD
LG