Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палкоўнік КДБ абвінавачваецца ў хабарніцтве


Алег Грузьдзіловіч, Менск Зьвесткі пра арышт дзейнага палкоўніка КДБ пацьвердзіў генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Паводле Міклашэвіча, разам з супрацоўнікам КДБ арыштаваныя два адстаўныя палкоўнікі КДБ і МУС. Крымінальная справа супраць іх была заведзеная 31-га траўня.

Прозьвішчаў арыштаваных генэральны пракурор не назваў, як і суму хабару, якую нібыта атрымаў дзейны супрацоўнік КДБ.

Раней у інтэрнэт-выданьнях зьявіліся зьвесткі нібыта пра арышт начальніка кадравай управы КДБ спадара Мяцеліцы. У КДБ гэтыя зьвесткі не камэнтуюць.

• Новы этап “вайны” паміж КДБ і МУС?, 12.06.2007 • П.Шарамет: “Беларуская рэвалюцыя будзе праходзіць у два этапа”, 16.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG