Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беласток: створана грамадзкая ініцыятыва “SOS Grodna!”


Сяргей Астраўцоў, Горадня “SOS Grodna!” — грамадзкая ініцыятыва з такой назвай створана ў Беластоку. Такім чынам палякі далучаюцца да абароны гістарычнай забудовы Горадні, якая церпіць ад рэканструкцыі, што праводзяць гарадзенскія ўлады.

Па запрашэньні беластоцкіх уладаў у горадзе знаходзіліся прадстаўнікі незарэгістраванага Руху “За свабоду”. Адзін зь іх, Ігар Лялькоў, паведаміў, што пра стварэньне ініцыятывы “SOS Grodna!” было абвешчана на прэсавай канфэрэнцыі ў Беластоку ў мінулую нядзелю.

Удзельнікам раздалі публікацыі і фотаздымкі гарадзенскіх дамоў, якія плянуецца зруйнаваць або якіх ужо ня стала.

Вёў сустрэчу дэпутат польскага Сэйму Робэрт Тышкевіч.

На прэсавай канфэрэнцыі гаварылася, што ў Беластоку разглядаюць гарадзенскую архітэктуру як сумесную гістарычную спадчыну, паколькі раней доўгі час існавала адзіная дзяржава і паміж гарадамі не было мяжы. Для турыстычнага супрацоўніцтва паміж Беластокам і Горадняй у будучыні сёньня важна захаваць старую архітэктуру ў горадзе над Нёманам, падкрэсьлівалася на прэсавай канфэрэнцыі.

Паводле Ігара Лялькова, Беластоцкая гарадзкая Рада мае прыняць пастанову аб захаваньні гістарычнай спадчыны Эўрарэгіёну “Нёман”, у які ўваходзяць сумежныя тэрыторыі — Польшчы, Беларусі, Літвы і Калінінградзкая вобласьць Расеі.

Ігар Лялькоў таксама паведаміў: на сустрэчы з польскім бокам яны абмеркавалі два мерапрыемствы — правядзеньне канфэрэнцыі беластоцкіх і гарадзенскіх гісторыкаў, а таксама выставу карцін, якія былі напісаныя ў Горадні падчас нядаўняга мастацкага пленэру. Пленэр праводзіўся ў рамках кампаніі “Уратуем Горадню ад разбурэньняў”.

 У гістарычным цэнтры Горадні У гістарычным цэнтры Горадні

• Каму выгодна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 • Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 • Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG