Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" абураны правакацыяй БТ


Любоў Лунёва, Менск Першы тэлеканал назваў прозьвішчы моладзевых актывістаў, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў: прэсавы сакратар незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Барыс Гарэцкі, кіраўнік гарадзенскай філіі МФ Яўген Скрабутан, сябры Парты БНФ Зьміцер Мальчык і Аляксей Трубкін.

У нядзелю 24 чэрвеня Першы нацыянальны канал у праграме "Панарама тыдня" паведаміў, што на беларускай мытні затрыманыя чацьвёра моладзевых актывістаў. Усе яны вярталіся з Польшчы. У сюжэце гаварылася пра тое, што ў затрыманых сканфіскаваныя два ноўтбукі з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызму. У схаваных файлах знаходзілася электронная энцыкляпэдыя мінаў і выбуховых прыстасаваньняў, "Настольная кніга тэрарыста" і кніга "100 спосабаў самазабойства".

Сюжэт паказалі менавіта ў той дзень, калі Барыс Гарэцкі вылецеў з Нацыянальнага аэрапорту "Менск-2" у Страсбур, каб удзельнічаць у працы Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Перад адлётам Гарэцкі паведаміў "Свабодзе", што ў аэрапорце было шмат мытнікаў, таксама прысутнічала ўсё кіраўніцтва аэрапорту. Гарэцкі дадаў, што гэтым жа рэйсам у Страсбург ляцела дачка кіраўніка КДБ Беларусі Сьцяпана Сухарэнкі.

Маладафронтаўцы абураныя чарговай правакацыяй супраць моладзевых актывістаў. Яны лічаць, што мэтай рэпартажу на Першым нацыянальным тэлеканале была дыскрэдытацыя адукацыйнай праграмы імя Каліноўскага.

• Кандыдаты-каліноўцы праходзяць сур’ёзны адбор, 22.06.2007 • Праграма Каліноўскага ў Польшчы ня згортваецца, 27.03.2007 • Хто дыскрэдытуе навучальную праграму імя Каліноўскага?, 28.12.2006 • Як на самой справе жывуць студэнты-беларусы ў Варшаве?, 31.08.2006
XS
SM
MD
LG