Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч працуе на Берасьцейшчыне


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і ягоныя паплечнікі працуюць у раёнах Берасьцейшчыны.

Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, адбудуцца сустрэчы з грамадзкімі актывістамі апазыцыі, гутаркі з людзьмі.

“Галоўная мэта, – кажа Юрась Губарэвіч, – абмеркаваньне мясцовых праблемаў і агульнай сытуацыі ў краіне, а таксама далейшае стварэньне разгалінаванай сеткі Руху “За Свабоду”.

Аляксандар Мілінкевіч хоча наведаць усе рэгіёны Беларусі. Дзеля гэтага ён нават адмовіўся ад паездкі ў Бэрлін, дзе ў аўторак пачынаецца міжнароднай канфэрэнцыя ў справах Беларусі.

• Аляксандар Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах , 22.06.2007 • Летнія ініцыятывы апазыцыі, 05.06.2007 • Мілінкевіч хоча зарэгістраваць Рух “За Свабоду”, 18.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG