Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына дапаможа апазыцыі выпрацаваць плятформу


Алена Струвэ, Менск У беларуска-нямецкай канфэрэнцыі “Пэрспэктывы для Беларусі”, якая пачнецца заўтра ў Бэрліне, возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай апазыцыі, а таксама вядучыя нямецкія палітыкі. Як ад урадавай кааліцыі, так і ад апазыцыі.

Арганізатар імпрэзы, дэпутат Бундэстагу, хрысьціянскі дэмакрат Арнольд Фаац, які наведаў Менск сёлета ў сакавіку, гаворыць:

“Мы робім гэтую канфэрэнцыю, каб беларускія апазыцыйныя палітыкі – неабходны элемэнт палітычнага плюралізму ў кожным грамадзтве – маглі выпрацаваць будучую плятформу. Апошнія падзеі ў Беларусі прадэманстравалі, што з боку афіцыйных уладаў ня робіцца нейкіх адчувальных крокаў у бок дэмакратычных рэформаў. У пэрспэктыве – далейшае павелічэньне коштаў на энэрганосьбіты, прыход да ўлады ў Расеі новага прэзыдэнта, выбары восеньню новага беларускага парлямэнта. Усё гэта будзе абмяркоўвацца. І гэта імпрэза павінна прыцягнуць далейшую ўвагу да Беларусі ў нас у Нямеччыне.

У гэтыя ж дні ў Нямеччыну са Страсбуру накіраваўся спецпрадстаўнік беларускага МЗС па ўзаемадзеяньні з эўраструктурамі Сяргей Гайдукевіч. Як паведамілі ў прэсавай службе Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, у часе сустрэчаў прадстаўнікі ПА РЭ ізноў прапанавалі Менску вызваліць усіх палітвязьняў, рэфармаваць крымінальны кодэкс і заканадаўчую сыстэму ды пажадалі, каб да моманту наступнай сустрэчы беларускі бок выканаў хаця б адно з патрабаваньняў Эўразьвязу. У адказ спадар Гайдукевіч адзначыў, што ў Менску палітзьняволеных няма.

• Гайдукевіч распачаў “шырокі дыялёг з Эўразьвязам”, 23.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG