Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча ў замежных паездках замянілі прадстаўнікі рэгіёнаў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Бэрлін вылятае прадстаўнічая дэлегацыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У сталіцу Нямеччыны разам з экспэртамі накіроўваюцца зь Менску 15 чалавек. Цягам трох дзён яны правядуць шэраг сустрэчаў, галоўная зь якіх –– міжнародная канфэрэнцыя ў справах Беларусі. Адметнай рысай гэтай паездкі стала ўключэньне ў склад дэлегацыі прадстаўнікоў рэгіёнаў.

Раней у заходнія сталіцы выяжджалі выключна сталічныя палітыкі. Цяпер жа ў Бэрлін зьбіраюцца Сяргей Мальчык і Ўладзімер Чырвоненка з Горадні, Леў Марголін з Барысаву.

Кіраўнік Гарадзенскай абласной філіі партыі БНФ Сяргей Мальчык адзначае:

“Гэта якраз працяг той палітыкі, якая маецца. У Палітраду дэмакратычных сілаў увайшла вялікая колькасьць палітыкаў з рэгіёнаў. А зразумела, што любыя палітычныя дзеяньні на Беларусі (я маю на ўвазе агульнанацыянальнага маштабу) ня могуць быць без прадстаўнікоў рэгіёнаў. Так што гэта цалкам натуральная пазыцыя і цалкам пасьлядоўнае пашырэньне дзейнасьці Палітрады, як мне падаецца, менавіта за кошт рэгіёнаў”.

Спадар Мальчык спадзяецца расказаць удзельнікам бэрлінскай канфэрэнцыі пра рэгіянальны досьвед:

“На Гарадзеншчыне, відаць, найбольш далёка пайшлі працэсы аб’яднаньня розных палітычных партыяў, якія ўваходзяць у аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. І мы цалкам ужо гатовыя для ўтварэньня міжраённых рэгіянальных кааліцыяў і фармаваньня нармальнай паўнавартаснай сыстэмы адказнасьці і кіраваньня на ўзроўні раёнаў, вобласьці і прадстаўніцтва ў Менску”.

Адзін з сустаршыняў Палітрады – Анатоль Лябедзька – гаворыць, што ініцыятыва паездкі зыходзіла зь нямецкага боку:

“Яна ў прынцыпе завяршае цыкль такіх рабочых візытаў у Вільню ды Маскву. І зараз – Бэрлін. Мэта адна – праінфармаваць аб сытуацыі ў Беларусі, пазнаёміць з новай стратэгіяй і пазытыўнай альтэрнатывай, а таксама з плянам дзеяньняў.

І для нас вельмі актуальнымі застаюцца некалькі канкрэтных пытаньняў – прыкладам, правядзеньне спэцыяльнай міжнароднай канфэрэнцыі ў справах Беларусі пад эгідай Эўрапейскага Зьвязу, дзе пакуль што старшынюе Нямеччына. І яе роля ў гэтай арганізацыі відавочная”.

Асабістае запрашэньне на бэрлінскую канфэрэнцыю меў і Аляксандар Мілінкевіч. Аднак былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ў пятніцу пачаў паездку па краіне. Нашаму Радыё з гэтай нагоды ён сказаў так:

“Важней цяпер тут, у краіне, працаваць. Запрашэньняў шмат. І гэта карысна. Але тут важней”.

• Аляксандар Мілінкевіч распачаў паездкі па рэгіёнах, 22.06.2007 • Новая Палітрада вырашыла не пачынаць з рэфэрэндуму, 30.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG