Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскае замчышча стала праваслаўным


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня на магілёўскім замчышчы праваслаўнае духавенства блаславіла будаўніцтва помніка-храму пакутнікам і воінам, што загінулі за айчыну ў XX стагодзьдзі. Чын асьвячэньня адбыўся ў прысутнасьці шматлікай грамады праваслаўных вернікаў.

Сабраныя на магілёўскім замчышчы ў часе цырымоніі бласлаўленьня пабудовы храму

Доктар гістарычных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ігар Марзалюк назваў будаўніцтва храму наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніка археалёгіі.

Будаўніцтва храму, спыненае ў 2002 годзе, аднавілася 19 чэрвеня. Без узгадненьня з археолягамі і іхнага нагляду замоўца храму, праваслаўны прыход сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя, самавольна павялічыў плошчу будаўніцтва амаль у два разы. Культурны слой з замчышча чатыры дні звозілі на сьметнік.

Талакоўцы прасейваюць вывезены з замчышча грунт

Ігар Марзалюк зьвярнуўся да грамадзкасьці дапамагчы прасеяць вывезены грунт. Актывісты Таварыства беларускай мовы арганізавалі талаку. Цягам чатырох дзён талакоўцы шукалі ў адвалах сьведчаньні мінулага. За гэты час знойдзены манэты, ганчарныя вырабы, шкло, каваныя цьвікі ды чалавечыя косткі.



Воляй лёсу культурны слой вывезьлі на месца, дзе непадалёк, да 1948 году, стаяла Пакроўская праваслаўная царква. Два месяцы таму на гэтым месцы ўстанавілі крыж.



• Ігар Марзалюк: “Яны за свае заказы гатовыя вырабляць з помнікамі архітэктуры што заўгодна”, 22.06.2007 • На Магілёўскім замчышчы будуюць праваслаўны храм, 19.06.2007 • Магілёўскае замчышча стане праваслаўным, 11.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG