Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: “Што з прафсаюзамі ў нас бяда, дык гэта сто адсоткаў”


Альгерд Невяроўскі, Менск У чацьвер Эўрапейскі Зьвяз выключыў Беларусь з сыстэмы гандлёвых ільготаў – гэта было зроблена ў сувязі з парушэньнем беларускімі ўладамі правоў прафсаюзаў. Як жыхары Менску ставяцца да рашэньня аб’яднанай Эўропы, высьвятляў наш карэспандэнт.



Спадарыня: “Як можна ставіцца. Напэўна, хутчэй адмоўна, чым станоўча”.

Карэспандэнт: “Хто больш вінаваты ў гэтай сытуацыі?”

Спадарыня: “Вінаватыя абодва бакі, бо ня могуць знайсьці агульнага рашэньня ў гэтым пытаньні”.

Дзяўчына: “Я да гэтага ніяк не стаўлюся, бо нават зьбіраюся пакінуць гэтую краіну. Я супраць санкцыяў, але ня бачу сэнсу жыць тут надалей. Жыцьцё для моладзі становіцца цяжкім”.

Спадар: “Для мяне гэта складанае пытаньне, бо ня добра ведаю, чым займаюцца прафсаюзы. Але лічу, што Эўразьвяз павінен знайсьці іншыя мэтады барацьбы з гэтым. Бо санкцыі найперш адаб’юцца на нас”.

Спадар: “Я думаю, што гэта пэўны ціск на Беларусь з боку Эўропы. У гэтым выпадку я згодны зь беларускай афіцыйнай пазыцыяй. Бо так ці іначай парушэньне прафсаюзных правоў ёсьць паўсюдна. І ў Беларусі, і ў Эўропе. Гэта проста зручны інструмэнт, каб націснуць у сваіх інтарэсах”.

Спадар: “Цяжка мне сказаць. Ня думаю, што будзе лепш. Але Беларусь і яе ўлада атрымала тое, чаго яна заслугоўвае на сёньняшні момант”.

Спадар: “Я думаю, што яны не зусім маюць рацыю. Бо гэтыя санкцыі скіраваныя супраць народу, а ня супраць канкрэтных людзей. І ў такіх сытуацыях цярпяць простыя людзі”.

Спадарыня: “Што з прафсаюзамі ў нас бяда, дык гэта сто адсоткаў! Напэўна, добра, што ўвялі”.

Спадарыня: “Адмоўна стаўлюся. Лічу, што Эўропа ня мае права мяшацца ў справы любой краіны”.

Хлопец: “Пракамэнтаваць мне цяжка, але лічу, што гэта дрэнна”.
XS
SM
MD
LG