Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснаваны прадпрымальніцкі прафсаюз “Самазанятасьць”


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Віцебску адбыўся ўстаноўчы зьезд агульнанацыянальнага прафсаюзу прадстаўнікоў малога бізнэсу “Самазанятасьць”.

У яго заснаваньні, як паведаміў “Свабодзе” прадпрымальнік Віктар Крываль зь Меншчыны, удзельнічала каля паўсотні дэлегатаў з розных рэгіёнаў краіны – напярэдадні яны былі абраныя на абласных канфэрэнцыях.

Новы прафсаюз мае намер абараняць эканамічныя інтарэсы дробных бізнэсоўцаў і іх правы у сфэры занятасьці.

Паводле Крываля, прадпрымальнікі найперш зьбіраюцца дамагацца перагляду нормаў прэзыдэнцкага ўказу №760, які з 1 студзеня 2008 году ўводзіць абмежаваньні на выкарыстаньне найманай працы.

Наступствам гэтых абмежаваньняў будзе страта многімі дробнымі бізнэсоўцамі і іх цяперашнімі найманымі работнікамі працоўных месцаў. Як лічаць удзельнікі ўстаноўчага зьезду, прэзыдэнцкі дакумэнт павялічыць беспрацоўе ў краіне, ён супярэчыць міжнародным абавязаньням Беларусі ў сфэры працоўнага заканадаўства.

Лідэрам прафсаюзу абрана віцебская актывістка прадпрымальніцкага руху Ірына Яскевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG