Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Літва і Беларусь імкнуцца да прагматычнага супрацоўніцтва”


Тацяна Поклад, Вільня Цягам двух дзён пры канцы тыдня ў Наваградку беларускія і літоўскія дыпляматы абмяркоўвалі актуаліі двухбаковых дачыненьняў, у тым ліку будучыя зьмены ў парадку выдачы візаў пасьля далучэньня Літвы да Шэнгенскай зоны і пытаньні транзыту праз тэрыторыі абедзьвюх краінаў.

Беларускую дэлегацыю ачольваў намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі. Кіраўнік літоўскай дэлегацыі, сакратар МЗС Літвы Лаймонас Талат-Кялпша ў часе сустрэчы нагадаў пра выпадкі канфіскацыі на мяжы маёмасьці літоўскіх грамадзянаў і падаў канкрэтныя прапановы, як гэтага пазьбегчы ў будучыні.

Як паведаміла літоўскае МЗС, “Літва і Беларусь імкнуцца да прагматычнага супрацоўніцтва”. У часе чарговай кансультацыі прадстаўнікоў дыпляматычных ведамстваў Беларусі і Літвы (21-22 чэрвеня) абмяркоўваліся таксама пэрспэктывы эканамічнага супрацоўніцтва і праблемы экалёгіі.

Беларускія і літоўскія дыпляматы заявілі, што абедзьве краіны зацікаўленыя пашыраць беспасярэднія кантакты паміж жыхарамі Літвы і Беларусі, памежную інфраструктуру і камунікацыі. Дзеля пашырэньня кантактаў у сфэры культуры і гістарычнай спадчыны вырашана выкарыстаць юбілейную нагоду – 15-годзьдзе ўсталяваньня дыпляматычных кантактаў паміж Беларусьсю і Літвой.

Кансультацыі прадстаўнікоў МЗС Літвы і Беларусі адбываюцца штогод. У 2006 годзе такая сустрэча была ў Літве, у Паланзе – курорце на балтыйскім ўзьбярэжжы.

• Шэнгенская зона набліжаецца да Беларусі, 21.06.2007 • Літва пацьвердзіла забарону на ўезд для А.Лукашэнкі , 06.06.2007 • Амбасадар Літвы ўшанаваў памяць загінулых у Хатыні, 08.05.2007 • Э.Багдонас: “Мы знойдзем спосаб, каб беларусам ня трэба было стаяць у чэргах па візы”, 25.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG