Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “За імі перамога, а за намі – ісьціна”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам "Свабоды". Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях "Свабоды" гучыць Быкаў.

“Усё-такі пакуль яшчэ можна чуць, што пішуць мастакі, ствараюць мастакі. Але справа нават ня ў гэтым. Нават калі нічога ніхто не пачуе, усё роўна, наш абавязак, абавязак творцаў – гэта тварыць. Памятаючы, што ісьціна, усё-такі – за намі. За імі, тымі, хто выступае супроць – перамога, а за намі – ісьціна”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG